Навіны на тэму: катаванні
26.12.2022 "Быў дзень, калі я ўжо ў думках развіталася з усімі роднымі", — былая арыштантка Акрэсціна
Былая арыштантка Акрэсціна (імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавяла "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў сумнавядомай камеры № 15 у лістападзе, пра "кантрольных" сукамерніц і чаму важна апублічваць інфармацыю пра затрыманых.
13.12.2022 Беларусь: Становішча з правамі чалавека, у тым ліку ў галіне барацьбы з катаваннямі, істотна пагаршаецца
Працоўная група Платформы "Грамадзянская Салідарнасць" па барацьбе з катаваннямі прадставіла свой трэці Індэкс катаванняў
08.12.2022 "Я дагэтуль не зразумеў, як майткі даказваюць блакаванне дарог", — былы палітвязень распавёў сваю гісторыю
Былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч, вымушаны пакінуць Беларусь пасля вызвалення з СІЗА, распавёў "Вясне" пра збіванні супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, перапоўненыя камеры на "Валадарцы" і як супраць палітзняволеных фабрыкуюць справы за парнаграфію.
28.11.2022 Вольгу Анішчук арыштавалі трэці раз запар. Яна абвясціла галадоўку супраць здзекаў у магілёўскім ІЧУ
Праваабаронцам стала вядома, што Вольга абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў з яе, а ейнага мужа Арцёма змясцілі ў ШІЗА ў бабруйскай калоніі.
22.11.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Літаратура ў часы рэпрэсій: "Зэкамерон" Максіма Знака і "Кніжка ў выгнанні" Лізаветы Даўгулевіч. А таксама паэзія.
16.11.2022 "За кармленне птушак — 10 сутак ШІЗА". Былыя вязні распавядаюць пра пераслед "палітычных" у бабруйскай калоніі
Былыя зняволеныя распавялі "Вясне" пра масавы пераслед "палітычных" у калоніі № 2, спробу ўцёкаў аднаго з іх і наступствы бунту.
15.11.2022 «Выратавала мяне толькі тое, што праз пару карцараў ад мяне пачалі спяваць песню "Воины света, воины добра"»
Яўгенія (імя змененае ў мэтах бяспекі) — адна з беларусак, якая за два гады пратэсту паспела заплаціць за неабыякавасць і адмову быць апалітычнай днямі на Акрэсціна, месяцамі ў СІЗА Жодзіна і Мінска, тэрмінам у калоніі. І нягледзячы на агрэсіўную татальную няволю, яна застаецца ў Беларусі.
10.11.2022 "Затрымлівалі як нейкага тэрарыста". Брэстчанін, якога затрымалі ў Расіі і не выдалі Беларусі, распавёў сваю гісторыю
Антыфашыст Андрэй Казіміраў толькі нядаўна апынуўся ў бяспецы і распавёў "Вясне", што яму давялося перажыць за гэтыя два гады.
06.11.2022 Экс-сукамернік Брэдзелева: "У ЦІП ён прыехаў з цалкам фіялетавымі нагамі"
Сукамернік Мікалая з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (яго імя не раскрываецца ў мэтах бяспекі) распавёў "Вясне", у якім стане Брэдзелеў трапіў у камеру.
02.11.2022 Фігурант "справы АГСБ" заявіў пра катаванні і ціск. Наступнае пасяджэнне — спрэчкі бакоў
Мінскі абласны суд працягвае разгляд "справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па справе якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак.
21.10.2022 "Думаў, што здохну там, калі шчыра", — экс-палітвязень распавёў пра збіванні і чатыры месяцы на "Валадарцы"
Былы палітзняволены фітнэс-трэнер Канстанцін Яршоў распавёў "Вясне" падрабязнасці свайго пераследу.
10.10.2022 Ад збіванняў у 2020 годзе да затрымання за ўкраінскі сцяг на рэферэндуме: гісторыя студэнта МДЛУ
Павел распавёў "Вясне" пра валанцёрства пад турмой у родным горадзе Жодзіна, пераслед у 2020 годзе, затрыманне на рэферэндуме з украінскім сцягам і выезд з Беларусі.
06.10.2022 Праваабаронца "Вясны" на Канферэнцыі АБСЕ: "Катаванні сталі неад'емным атрыбутам пераследу іншадумцаў у Беларусі"
На Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве адбылося пасяджэнне "Індэкс па катаваннях: Бягучая ацэнка выканання забароны катаванняў у краінах АБСЕ".
30.09.2022 Мінімум 46 асуджаных, прызнанне "тэрарыстамі", катаванні: год з масавых затрыманняў па "справе Зельцэра"
"Вясна" распавядае пра храналогію пераследу па "справе Зельцэра" і пра тое, як і за што судзяць фігурантаў справы.
26.09.2022 "Пакаяльныя" відэа: што яны парушаюць і як уздзейнічаюць на чалавека
"Вясна" паразмаўляла з юрыстам і спецыялісткай ў псіхалогіі, каб разабрацца, якія нормы парушае запіс падобных відэа і якім чынам яны ўздзейнічаюць на ўдзельнікаў здымкі і тых, хто іх глядзіць.