Навіны на тэму: катаванні
23.03.2023 "Б'юць па самым балючым — па родных, блізкіх, сяброўках у ПК". Новая інфармацыя пра рэпрэсіі і ціск у гомельскай жаночай калоніі
Зняволеных выклікаюць на допыты праз лісты ад родных і прымушаюць падпісваць дакумент пра супрацоўніцтва з адміністрацыяй.
18.03.2023 "Хачу, каб вас адправілі на Украіну і там расхерачыла бомбай". Айцішніца распавяла пра здзекі ГУБАЗіКа
Насця распавяла "Вясне" пра здзекі ў ГУБАЗіКу, веганства на Акрэсціна і чаму яна вырашыла пакінуць Беларусь адразу пасля прысуду, хоць і не збіралася з'язджаць.
04.03.2023 "Лісты знішчаюць па акце, бо яны нібыта напісаны тайнапісам". Як у жаночай калоніі ў Зарэччы здзекуюцца з палітзняволеных
"Вясна" распавядае, у якіх умовах утрымліваюць палізняволеных жанчын у калоніі для "рэцыдывістак", хто адказвае за ціск на іх, і як улады працягваюць пераследаваць ужо асуджаных жанчын.
02.03.2023 “Першы корпус Жодзінскай турмы – гэта спецыяльны корпус для катаванняў”: былы палітвязень распавёў сваю гісторыю
Мужчына распавёў пра катаванні ў СІЗА і меддапамогу ў няволі, а таксама расказаў пра свае адчуванні па вызваленні і пра акліматызацыю пасля турмы.
22.02.2023 Мірныя сходы і асацыяцыі. Праваабаронцы Беларусі падрыхтавалі даклад аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за парушэнне гэтых правоў
Даклад быў накіраваны ў межах закліку Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі для яго выступу на 53-й сесіі Рады па правах чалавека ААН.
08.02.2023 IAPB: Беларусы ўсё гэтак жа гатовыя дакументаваць выпадкі грубых парушэнняў правоў чалавека
Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) выпусціла трэцюю справаздачу аб выніках працы за люты-верасень 2022 года.
07.02.2023 "Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла". Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у ПК-1
Былыя палітвязні, у тым ліку і Вадзім Хіжнякоў, распавялі "Вясне" пра тое, як у калоніі здзекуюцца са зняволеных паводле загаду Андрэя Пальчыка і як адміністрацыя хавае наступствы жорсткага абыходжання і катаванняў.
04.02.2023 "Хапуны", прысуд у 2 гады калоніі, заклікі міліцыянтаў "здацца" ў мясцовым чаце: што вядома пра "фаніпальскую справу" за падзеі 2020 года
Мясцовыя жыхары распавялі "Вясне", што вядома пра "фаніпальскую справу" і пра храналогію пераследу ў гэтым гарадку.
16.01.2023 "Калі што-небудзь зрабіў не так — б'юць па нагах, у жывот, па грудной клетцы", — былы арыштант Акрэсціна
Былы арыштант ІЧУ Акрэсціна (яго імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавёў праваабаронцам "Вясны" пра ўмовы ўтрымання восенню 2022 года.
09.01.2023 "Не так моцна лаюцца за падпіскі на Nexta, як за падпіскі на ўкраінскія парталы," — былы арыштант Акрэсціна
Былыя арыштанты распавялі "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў снежні, пра тое, каго цяпер затрымліваюць сілавікі і як змянілася сітуацыя з затрыманымі па палітычных матывах у сувязі з вайной ва Украіне.
09.01.2023 "Я распусціла гульку, а там — запечаная кроў". Гісторыя палітзняволенай Ганны Вішняк
Дзяўчына распавяла "Вясне" пра допыты пад катаваннямі, як паводзілі сябе розныя палітвязні, а таксама чаму ўмовы ў СІЗА пасля знаходжання ў калоніі здаліся ёй раем.
04.01.2023 Мінімум 6 380 затрыманых: вынікі адміністрацыйнага пераследу беларусаў у 2022 годзе
"Вясна" распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі.
30.12.2022 "Газ з балончыка па вентыляцыі дайшоў і да нас": памесячная хроніка затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна
"Вясна" падтрыхтавала памесячную хроніку затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна, каб паказаць маштабы рэпрэсій і як (не)змяняюцца метады ціску сілавікоў і ўладаў на беларусаў на працягу 2022-га года.
29.12.2022 "Уся падлога была залітая маёй крывёй", — былы арыштант пра катаванні ў ГУБАЗіКу
Мінчук распавёў "Вясне" пра двухгадзінныя катаванні і збіванні супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, пра рэакцыю медсястры ЦІПа на пералом рукі і ўмовы ўтрымання на Акрэсціна сёлета ў ліпені.
29.12.2022 Як катавалі палітвязняў у Беларусі ў 2022 годзе — узгадваем самыя гучныя выпадкі
Катаванні і ўтрыманне ў ізалятарах у нечалавечых умовах са жніўня 2020 году сталі неад'емнымі часткамі палітычнага пераследу іншадумцаў. Суды прызначаюць вялікія турэмныя тэрміны не тым, хто катуе, а тым, каго катуюць і збіваюць.