Навіны на тэму: ціск

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

24.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Журналістам цяжка трапіць у суды; зняволеныя працягваюць пакутаваць ад "раснічак"; да анархістаў назіраецца перадузятае стаўленне з боку сілавых структур. Але ёсць і пазітыўная навіна: калі своечасова звярнуцца па дапамогу да правааабронцаў, то можна пазбегнуць накіравання ў ЛПП.

Яну Чуліцкую шукае міліцыя, каб адправіць яе ў псіхіятрычную лякарню?

18.03.2020 Яну Чуліцкую шукае міліцыя, каб адправіць яе ў псіхіятрычную лякарню?

Пасля публікацый на сайце ПЦ "Вясна" і на іншых рэсурсах гісторыі Яны Чуліцкай, а таксама пасля выхада перадачы з яе ўдзелам на тэлеканале "Белсат" да бацькоў дзяўчыны ўвечары 17 сакавіка прыйшла міліцыя. Супрацоўнікі шукалі Яну і сказалі яе маці, што хочуць забраць яе ў псіхіятрычную лякарню нібыта за тое, што яна не наведвае псіхдыспансер.

Музыка паскардзіўся на беларускія ўлады ў ААН

12.03.2020 Музыка паскардзіўся на беларускія ўлады ў ААН

Вакаліст мінскай музычнай групы з дапамогай юрыста "Вясны" Аляксея Лойкі звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальным паведамленнем аб умяшальніцтве дзяржавы ў свабоду творчага выказвання меркавання.

Экс-палітвязень Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт

06.03.2020 Экс-палітвязень Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт

5 сакавіка Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт з нагоды пашкоджання яго маёмасці, паведамляецца на сайце palitviazni.info.

Адзін тэлефонны званок былога галоўнага сувязіста Узброеных сілаў скончыўся для мінчука ноччу ў РУУС

20.12.2019 Адзін тэлефонны званок былога галоўнага сувязіста Узброеных сілаў скончыўся для мінчука ноччу ў РУУС

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Ягор М., які з-за падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка з шафкі ў распранальні быў падвергнуты зневажальным працэдурам і бесчалавечнаму абыходжанню ў аддзяленні міліцыі.

Да Пятра Маркелава ўсё яшчэ не пускаюць адваката

16.12.2019 Да Пятра Маркелава ўсё яшчэ не пускаюць адваката

Да асуджанага актывіста Пятра Маркелава ўжо некалькі дзён запар не пускаюць абаронцу, піша "Белсат".

Судовая выканаўца вырашыла пакараць журналістку… за Плошчу-2010

06.12.2019 Судовая выканаўца вырашыла пакараць журналістку… за Плошчу-2010

Адключалі мабільнік, пагражалі заблакаваць правы кіроўцы і забараніць выезд за мяжу. І ўсё гэта нібыта за падзеі 9-гадовай даўніны. Нечаканы ціск адчула журналістка Вольга Чайчыц.

Былой журналістцы «Белсату» адключылі інтэрнэт за «штраф», якога не было

29.11.2019 Былой журналістцы «Белсату» адключылі інтэрнэт за «штраф», якога не было

Былая журналістка «Белсату» Вольга Чайчыц 28 лістапада атрымала SMS-паведамленне ад мабільнага аператара МТС, у якім гаворыцца, што паводле рашэння судовага выканаўцы, паслугі сувязі спыненыя.

Анархіст: Мы служым падпоркамі для многіх крыміналак

23.11.2019 Анархіст: Мы служым падпоркамі для многіх крыміналак

Да праваабаронцаў "Вясны" звярнуўся Андрэй, каб распавесці сваю не зусім звычайную гісторыю. Яна бярэ пачатак з неаплачанага талончыка ў тралейбусе, але дзіўным чынам прыцягвае да сябе супрацоўнікаў РАУС, Следчага камітэта і ГУБАЗіК.

Ціск на удзельнікаў акцый 8 і 15 лістапада набірае новыя абароты

15.11.2019 Ціск на удзельнікаў акцый 8 і 15 лістапада набірае новыя абароты

На тых, хто актыўна заклікаюць прыняць удзел у акцыі пратэсту 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы, працягваецца ціск. Некаторых вызвалі ў Генеральную пракуратуру.

Перад акцыяй у Мінску 15 лістапада распачаўся ціск на блогераў

14.11.2019 Перад акцыяй у Мінску 15 лістапада распачаўся ціск на блогераў

На youtube-блогераў, якія актыўна заклікаюць прыняць удзел у акцыі пратэсту 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы, распачаўся ціск.

Каго ў РАУС, а каго ў СК: ціск на блогераў перад акцыяй 8 лістапада

08.11.2019 Каго ў РАУС, а каго ў СК: ціск на блогераў перад акцыяй 8 лістапада

У Мінску 8 лістапада плануецца сустрэча з вядомымі блогерамі, піша belsat.eu. Паведамляецца, што на гэты дзень шмат каго з іх праваахоўнікі нечакана сталі запрашаць да сябе.

Мікалаю Саляніку блакавалі дзверы

29.10.2019 Мікалаю Саляніку блакавалі дзверы

Гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў "Гарадзенскай Вясне", што 29 кастрычніка яму сапсавалі замок уваходных дзвярэй у кватэру.

За дзень да суда вядомы блогер Павук атрымаў ананімныя пагрозы

24.09.2019 За дзень да суда вядомы блогер Павук атрымаў ананімныя пагрозы

25 верасня адбудзецца разгляд судовага пазову блогера з Кастрычніцкага Андрэя Павука, які спрабуе спагнаць 25.000 рублёў маральнай шкоды з Кастрычніцкага РАУС за ператрус і канфіскацыю ў яго тэхнікі, паведамляе "Гомельская Вясна".

Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўку ў штрафным ізалятары

11.09.2019 Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўку ў штрафным ізалятары

Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўка ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміў паплечнік Змітра Вячаслаў Касінераў на сваёй старонцы ў Facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства