viasna on patreon

Перад акцыяй у Мінску 15 лістапада распачаўся ціск на блогераў Відэа

2019 2019-11-14T22:47:07+0300 2019-11-14T22:59:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tihanouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

На youtube-блогераў, якія актыўна заклікаюць прыняць удзел у акцыі пратэсту 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы, распачаўся ціск.

Супрацоўнікі міліцыі прыходзілі дадоуму да маці гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага - аўтара канала "Краіна для жыцця". Затым яго пільнавалі каля яго ўласнага дома. Ціханоўскі выёшаў у прамы эфір і распавёў, пра тое, што адбывалася. Ён звязвае такую "актыўнасць" міліцыянтаў з тым, што ён заклікаў людзей прыходзіць на акцыю ў Мінску і сам збіраецца ехаць у сталіцу.

Таксама, як паведамляе "Радыё свабода", тэлефанавалі з пракуратуры блогеру Уладзіміру Цыгановічу (MozgON) і хацелі з ім паразмаўляць. Але Цыгановіч папрасіў накіраваць афіцыйны ліст, як належыць па законе. Блогер выказаў меркаваньне, што гэта зьвязана з яго дзейнасцю.

Нагадаем, напярждадні, 13 лістапада з цягніка "Брэст-Мінск" у Баранавічах быў зняты актывіст Андрэй Шарэнда. Яго тры гадзіны трымалі ў пастарунку і апытвалі наконт закліку прыйсці на акцыю 15 лістапада, размешчана на яго старонцы ў Facebook. 


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства