viasna on patreon

Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўку ў штрафным ізалятары

2019 2019-09-11T12:48:28+0300 2019-09-11T12:56:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўку ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміў паплечнік Змітра Вячаслаў Касінераў на сваёй старонцы ў Facebook.

“Зміцер Паліенка выйшаў са штрафнога ізалятара СІЗА-1, дзе трымаў 7-дзённую галадоўку”, – праінфармаваў Вячаслаў. - Самаадчуванне Змітра значна пагоршылася. Зміцер напісаў скаргу на дзеянні адміністрацыі, якая аказвае на яго ціск рознымі метадамі”.

Па словах Касінерава, Зміцер спрабаваў паведаміць аб магчымасці заключэння яго ў ШІЗА, аднак даведацца пра тыдзень у карцары яго сябры змаглі толькі пасля вызвалення. У ШІЗА Паліенка абвесціў галадоўку, каб абараніць свае правы. Яго сябры лічаць, што ва ўмовах пастаяннага ціску і здзекаў з боку адміністрацыі СІЗА жыццё і здароўе Зміцера Паліенкі знаходзяцца пад пагрозай.

У мінулую суботу ў сяброўкі Змітра Насты Гусевай не прынялі перадачу, сказаўшы, што ён гэтага пазбаўлены, бо пакараны. Больш аніякай інфармацыі з гэтай нагоды не было.

“7 верасня прыйшла на “Валадарку” з передачай для Зміцера, хацела яе зарэгістраваць, але мне сказалі, што ён пазбаўлены перадач, – кажа Наста. – Я запыталася: у сувязі з чым? Мне адказалі: Зміцер Паліенка пакараны. Больш ніякай інфармацыі я не атрымала”.

Нагадаем, што былому палітвязню Змітру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341) і публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369).

Дата судовага пасяджэння па “справе Паліенкі” да гэтага часу не прызначана, хоць пракуратура перадала справу ў суд яшчэ 12 жніўня. Зараз Зміцер Паліенка знаходзіцца ў следчым ізалятары часовага ўтрымання на вул. Валадарскага.

Паводле palitviazni.info.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства