viasna on patreon

За дзень да суда вядомы блогер Павук атрымаў ананімныя пагрозы

2019 2019-09-24T15:21:19+0300 2019-09-24T15:21:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pauk-andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

25 верасня адбудзецца разгляд судовага пазову блогера з Акцябрскага Андрэя Павука, які спрабуе спагнаць 25.000 рублёў маральнай шкоды з Кастрычніцкага РАУС за ператрус і канфіскацыю ў яго тэхнікі, паведамляе "Гомельская Вясна". За дзень да судовага пасяджэння блогер атрымаў ананімнае паведамленне з пагрозамі і абразамі ў свой адрас.

Паведамленне было адпраўлена з філіпінскага нумара ў мессенджер Вайбер. Сам блогер з-за  гэтага знаходзіцца ў здзіўленні. Каму ж трэба так запалохваць актывіста?

«Відавочна, што мяне падставілі. Суд зойме маю пазіцыю. Калі ён суд», - каментуе сітуацыю сам актывіст.

У сакавіку гэтага года на пульт супрацоўнікам Кастрычніцкага РАУС паступіў званок аб мініраванні будынка райвыканкама. У кватэры Андрэя Павука супрацоўнікі МУС зладзілі ператрус і канфіскавалі ў яго тэхніку (кампутар, партатыўную камеру, тэлефоны), якую ён выкарыстаў для сваёй інфармацыйнай працы. Сам блогер быў затрыманы і утрымліваўся ў міліцыі на працягу пяці гадзін без прад'яўлення абвінавачвання. Пазней Андрэй Павук быў адпушчаны.

Актывіст паспрабаваў абскардзіць дзеянні міліцыі ў Генпракуратуры, аднак тая не знайшла падстаў для пракурорскага рэагавання.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства