Мікалаю Саляніку блакавалі дзверы
https://spring96.org/be/news/94716
2019
2019-10-29T14:33:31+0300
2019-10-29T14:33:31+0300
2019-10-29T14:35:34+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/salianik-syd-2018-11-26.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў "Гарадзенскай Вясне", што 29 кастрычніка яму сапсавалі замок уваходных дзвярэй у кватэру.
У гэты дзень ён павінен быў ехаць у Мінск на сустрэчу па палітычных справах. Аднак з раніцы Салянік не змог адразу выйсці з кватэры. Па яго словах, адтуліна дзвярэй замка была залітая нейкім рэчывам.
Урэшце Мікалай Салянік выбраўся з кватэры. Ён мае намер даехаць усё ж да сталіцы. Мікалай Салянік сказаў, што ён будзе па факце гэтага здарэння падаваць заяву ў міліцыю.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96