Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-03-24T12:47:14+0300 2020-03-30T17:34:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Падзея: Вярхоўны суд адмовіў у скарзе Беларускай асацыяцыі журналістаў, мэта якой — спрасціць працу журналістаў у судах. У чым справа? Часта па нейкай унутранай інструкцыі журналістаў з абсталяваннем папросту не пускаюць у будынкі судоў, што перашкаджае ім выконваць свае прафесійныя абавязкі. Агулам гэта парушае свабоду слова і права на доступ да інфармацыі, а таксама сведчыць пра вялікую закрытасць дзяржаўных органаў ад свайго народа. Пра усё гэта падрабязней—у размове з намеснікам старшыні БАЖ Алегам Агеевым.

Каментар эксперта: Тым часам Мінскі гарадскі суд адмовіў праваабаронцам “Магілёўскай вясны” у іх памкненні палепшыць умовы ўтрымання ў турмах і СІЗА, а менавіта — зрэзаць “раснічкі”.  Адразу пасля судовага пасяджэння размаўляем з праваабаронцамі Алесем Бураковым і Аляксеем Колчынавым.

Каментар: У тым жа Мінскім гарадскім судзе 27 сакавіка прызначаны апеляцыйны разгляд скаргі палітвязняў Мікіты Емельянава і Івана Комара. “Нас непакоіць, што іх вельмі хутка этапавалі ў Жодзіна”, — адзначаюць Марына і Вячка Касінеравы, якія трымаюць з імі сувязь. “Да прыхільнікаў анархічных поглядаў заўсёды перадузятае стаўленне”. Ці сапраўды гэта так?

Блогера і журналіста Мікалая Дзядка толькі ў сакавіку знялі з мяжы дзеля асабістага дагляду, а таксама спрабавалі асудзіць за абразлівы надпіс пра міліцыянтаў, які быў зроблены, калі хлопец адсутнічаў ў краіне. Прыхільнік анархічных поглядаў Сяргей Раманаў атрымаў два парушэнні свайго прэвентыўнага надзора – калі вызваў “хуткую” і калі прабыў у кафэ 5 хвілін — абодва разы рэакцыя міліцыянтаў была на дзіва маланкавай. Хлопец лічыць такія “супадзенні” адмысловым пераследам.

Асоба: 24-гадовага жыхара Мінска Ігара Кісялёва хацелі накіраваць у лячэбна-працоўны прафілакторый. У яго гісторыі — падробленыя подпісы, адвольныя міліцэйскія затрыманні, этапіраванне на суд “зайцам” на тралейбусе — ва ўсім гэтым ёсць магчымасць убачыць, як можа выглядаць механізм прыцягнення і накіравання ў ЛПП знутры — вачыма самаго чалавека.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні  ANGST.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-03-24_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства