Навіны на тэму: ЛТП
29.07.2020 Пацыент ЛПП паскардзіўся ў КПЧ ААН, яго паведамленне зарэгістраванае
У КПЧ ААН зарэгістраванае індывідуальнае паведамленне жыхара Смаргоні на парушэнне Рэспублікай Беларусь адразу трох артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пры размяшчэнні яго у ЛПП.
06.05.2020 МУС прапанаваў новыя ўмовы накіравання і ўтрымання асоб у ЛПП
У аўторак, 5 траўня, ніжняя палата парламента прыняла ў першым чытанні законапраект аб унясенні зменаў у Закон "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі".
01.05.2020 Лячэбна-працоўныя прафілакторыі і людзі. Чацвёрты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Падрыхтавалі для вас чацвёрты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Ён закране тэму Лячэбна-працоўных прафілакторыяў і людзей, у жыцці якіх узнікала такая пагроза.
28.03.2020 #БезПраваНаРасправу: Рамонкавая гарбата, анальгін і прымусовая праца
Праваабаронцы сабралі сведчанні пацыентаў лячэбна-працоўных прафілакторыяў і пастараліся адказаць на некалькі пытанняў: чаму ЛПП па сутнасці з'яўляецца месцам пазбаўлення волі, што такое прымусовая праца і чаму ў абрэвіятуры ЛПП лішнім можна лічыць слова "лячэбны".
24.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Журналістам цяжка трапіць у суды; зняволеныя працягваюць пакутаваць ад "раснічак"; да анархістаў назіраецца перадузятае стаўленне з боку сілавых структур. Але ёсць і пазітыўная навіна: калі своечасова звярнуцца па дапамогу да правааабронцаў, то можна пазбегнуць накіравання ў ЛПП.
20.03.2020 «Апошняе папярэджанне»: як 24-гадоваму мінчуку ўдалося пазбегнуць ЛПП
Суд адмовіў у накіраванні ў ЛПП 24-гадовага жыхара Мінска Ігара Кісялёва. Нягледзячы на нібыта падробленыя, па словах маладога чалавека, дакументы і захворванні сэрца ў яго, суд у сваім рашэнні ўсё ж прыняў да ўвагі іншыя довады.
18.03.2020 "Табе трэба хадзіць і азірацца", або Як выглядае шлях у ЛПП
У грамадскую прыёмную ПЦ "Вясна" звярнуўся 24-гадовы жыхар Мінска Ігар Кісялёў. А перад гэтым у яго адбылося судовае пасяджэнне аб накіраванні на прымусовае лячэнне ў ЛПП. Паспрабуем разам з Ігарам разабрацца і паглядзець, як можа выглядаць працэдура накіравання чалавека ў ЛПП і якія падводныя камяні могуць пры гэтым сустрэцца.
16.03.2020 «Гэта – турма!» Зняволеныя са Светлагорскага ЛПП распавялі пра ўмовы знаходжання і працы
Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, што выкарыстоўвае зняволенне ўласных грамадзян, якія пакутваюць на алкагалізм, наркаманію ці таксікаманію ў закрытых установах, для прымусовай працы.
10.03.2020 #БезПраваНаРасправу: прымусовая праца зняволеных ЛПП
Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў, умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.
28.02.2020 #БезПраваНаРасправу: ЛПП - турма, канцлагер, прафілакторый?
Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.
18.02.2020 Блог Паўла Сапелкі: Ілюзія здаровага грамадства
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "БелГазеце" распавядае пра змены ў закон "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛПП) і ўмовах знаходжання ў іх», якія рыхтуюць беларускія дэпутаты.
17.02.2020 Алег Максімаў: ЛПП у Беларусі – гэта канцлагер з прымусовай працай
Жыхара Гомеля Алега Максімава змясцілі за неаднаразовае знаходжанне ў публічным месцы ў нецвярозым стане.
06.09.2019 Па чутках і аўтарытэтна: ці будуць змяшчаць у ЛПП асоб старэйшых за шэсцьдзесят?
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася жыхарка Беларусі Таццяна Г., якая цікавілася максімальным узростам для накіравання грамадзян, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
30.04.2019 "Лячэбны? Працоўны!", ці Што трэба ведаць пра ЛПП у Беларусі?
У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў сучаснай Беларусі.
28.03.2019 Жыхар Смаргоні пасля ЛПП: “Гэта не лячэнне, а выкарыстанне амаль бясплатнай рабочай сілы”
Яшчэ ў жніўні 2017 г. суд Смаргонскага раёна па заяве Смаргонскага РАУС накіраваў жыхара Смаргоні Сяргея Цыркуновіча ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) тэрмінам на адзін год.