Навіны на тэму: ціск
05.09.2019 У Брэсце актывістаў масава выклікаюць у міліцыю і пракуратуру
Напярэдадні візіта Аляксандра Лукашэнкі шэраг моладзевых, эка і грамадзкіх актывістаў атрымалі позвы на пятніцу шостага верасня ў міліцыю, Пракуратуру ці Следчы камітэт, паведамляе "Берасцейская Вясна".
05.09.2019 Пятрухіна і Кабанава не хочуць бачыць у Брэсце падчас візіту Лукашэнкі?
Берасцейскіх блогераў і актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць прыехаць шостага верасня ў пінскую міліцыю і бярозаўскую пракуратуру. І ў пінскі ГУУС Пятрухіну і ў пракуратуру Бярозы Кабанаву трэба з’явіцца ў адзін час – у 11.00.
22.08.2019 «Адзіночны пікет - пляма на каледжы і на табе». Як у Воршы спалохаліся аднаго пратэстоўца
Каб выказаць сваё стаўленне да закона "Аб ажтэрміноўках", студэнт аршанскага каледжу вырашыў правесці адзіночны пікет у дазволеным для гэтага месцы. Данііл падаў паведамленне ў райвыканкам, а там... паспяшаліся паведаміць пра гэта ў каледж, дзе вучыцца хлопец. А то "як бы чаго не выйшла".
16.08.2019 Кіраўніцтва магілёўскага каледжа цісне на студэнта, які падаў заяўку на адзіночны пікет
Актывісты, якія выступаюць супраць нядаўна прынятага закону “Аб адтэрміноўках, працягваюць сутыкацца з ціскам з самых розных бакоў.
15.07.2019 Міліцыя абшукала баранавіцкага актывіста
Баранавіцкая міліцыя сочыць за Рыгорам Грыкам, каб не даць яму прадаць свой легендарны плакат з надпісам: „Нет обнищанию народа”.
11.07.2019 Мікола Дзядок: "Адказнасць за экстрэмісцкія матэрыялы будзе ўзмацняцца"
Праваабаронцы зафіксавалі, што за першыя шэсць месяцаў 2019 году колькасць судоў па артыкуле “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” павялічылася больш, чым у два разы ў параўнанні з другой паловай 2018 году. З чым гэта звязана?
09.07.2019 Крымінальная справа ў дачыненні да блогера Аляксандра Кабанава спынена
Стала вядома, што Беразоўскі раённы аддзел Следчага камітэта спыніў крымінальную справу ў дачыненні да блогера Аляксандра Кабанава. Яго падазравалі ў прысваенні і растраце больш за 400 рублёў (ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса), якія ён атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве.
28.06.2019 Беларусь: Масавыя аблавы супраць ромаў мусяць быць расследаваныя
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць усе акты гвалту і пераследу ў дачыненні да суполак ромаў і распачаць незалежнае і бесстаронняе расследаванне парушэнняў правоў чалавека.
27.06.2019 Міліцыю зацікавіла штогадовае ўшанаванне памяці Міхала Валовіча
Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", супрацоўнікі слонімскай міліцыі сталі цікавіцца традыцыйнай акцыяй памяці Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага руху ў 19-ым стагоддзі.
20.06.2019 Журналістка: "Усё ж, здаецца, высветлілі. Навошта ламіцца ў дзверы?"
Журналістка Любоў Лунёва 19 чэрвеня паведаміла пра інцыдэнт, які нядаўна адбыўся з ёй і супрацоўнікамі міліцыі. У доме, дзе яна жыве, міліцыянты выбілі дзверы тамбура, ламаліся ў дзверы кватэры, апыталі суседзяў, а калі даведаліся, што яе няма дома, патэлефанавалі ёй і ветліва пагутарылі наконт акрэдытацыі.
13.06.2019 У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шланг
Пра гэта праваабаронца Павел Левінаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.
12.06.2019 “Патрапіўшы ў гэтыя спісы, будзеш у іх ужо назаўжды”. Як даглядаюць актывістаў на мяжы
ПЦ "Вясна" сабраў выпадкі затрыманняў на мяжы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных групаў, якія падвяргаюцца дагляду і асабістым аглядам з-за сваёй дзейнасці.
10.06.2019 Міколу Дзядка знялі з аўтобуса на беларуска-літоўскай мяжы
З журналістам і анархістам Міколай Дзядком у нядзелю 9 чэрвеня здарыўся інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы. Дзядка знялі з аўтобуса, калі той ехаў у бок Вільні.
10.06.2019 Для скасавання дамовы з міліцыяй арганізатары Дня волі звярнуліся ў суд
Арганізатары Дня волі ў Мінску Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч звярнуліся ў суд з іскавай заявай да Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама для скасавання дагавора на аказанне паслуг па ахове правапарадку падчас мітынгу і канцэрта 24 сакавіка 2019 года.
07.06.2019 Інцыдэнты з лічбавай бяспекай: статыстыка за 2018 год
Падрабязны аналіз публікуе сайт Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава.