viasna on patreon

Пятрухіна і Кабанава не хочуць бачыць у Брэсце падчас візіту Лукашэнкі?

2019 2019-09-05T14:10:02+0300 2019-09-05T14:25:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanau__piatruhin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Фота з Facebook

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Фота з Facebook

Берасцейскіх блогераў і актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць прыехаць шостага верасня ў пінскую міліцыю і бярозаўскую пракуратуру. І ў Пінскі ГУУС Пятрухіну і ў пракуратуру Бярозы Кабанаву трэба з’явіцца ў адзін час – у 11.00.

Пра гэта паведаміў Аляксандр Кабанаў на сваёй старонцы ў Facebook. Вядома, што Пятрухіна ў Пінскім аддзеле міліцыі мусяць апытаць у якасць сведкі.

Верагодна такім спосабам Кабанава і Пятрухіна вырашылі “выдаліць” з горада,  бо ў адзін з дзён з шостага па восьмае верасня ў Брэсце чакаецца візіт кіраўніка дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.  

Таксама сёння, раніцай пятага верасня, да Сяргея Пятрухіна ў дом прыходзілі міліцыянты ў цывільным. Блогера дома не было, таму тыя неўзабаве сышлі. Пазней яму патэлефанаваў участкова Ленінскага РАУС і запрасіў на «гутарку» з нагоды «нанесенага графіці».


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства