viasna on patreon

Міколу Дзядка знялі з аўтобуса на беларуска-літоўскай мяжы

2019 2019-06-10T16:20:41+0300 2019-06-10T17:59:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikola_dz_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

З журналістам і анархістам Міколай Дзядком у нядзелю 9 чэрвеня здарыўся інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы. Дзядка знялі з аўтобуса, калі той ехаў у бок Вільні.

Як паведаміў журналіст у сваім Facebook, падчас праверкі дакументаў памежнік доўга разглядаў яго пашпарт, а затым вырашыў аднесці яго на "спецправерку". Нагодай для такой “спецправеркі”, якую агучыў памежнік, стала падазрэнне, што дакумент нібыта “мае прыкметы падробкі”. Цікава, што за чатыры дні да гэтага Дзядок перасякаў тую ж самую мяжу, і ўсё было ў парадку.

Памежнік панёс пашпарт у асобны пакой для праверкі. У выніку, аўтобус, на якім ехаў журналіст, сышоў. Падчас праверкі, вядома, падазрэнні пра падроблены пашпарт не пацвердзіліся, і Міколу адпусцілі.

Па словах Дзядка, памежнікі паводзілі сябе карэктна. Нават пасадзілі на спадарожную машыну да Вільні.

Мікола Дзядок лічыць, што зняцце з аўтобуса – гэта яшчэ адзін від псіхалагічнага ціску па замове ГУБАЗіКа.

Міколу Дзядка знялі з аўтобуса на беларуска-літоўскай мяжы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства