viasna on patreon

Яну Чуліцкую шукае міліцыя, каб адправіць яе ў псіхіятрычную лякарню? Дапоўнена

2020 2020-03-18T11:10:15+0300 2020-03-18T11:59:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yana_chulitskaja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яна Чуліцкая

Яна Чуліцкая

Пасля публікацый на сайце ПЦ "Вясна" і на іншых рэсурсах гісторыі Яны Чуліцкай, а таксама пасля выхада перадачы з яе ўдзелам на тэлеканале "Белсат" да бацькоў дзяўчыны ўвечары 17 сакавіка прыйшла міліцыя. Супрацоўнікі шукалі Яну і сказалі яе маці, што хочуць забраць яе ў псіхіятрычную лякарню нібыта за тое, што яна не наведвае псіхдыспансер. 

На наступны дзень, 18 сакавіка, Яна патэлефанавала псіхіятару, і той патлумачыў, што гаворка аб шпіталізацыі не ідзе. Лекар проста папрасіў дзяўчыну прывезці выпiску з дыспансэра. Навошта тады міліцыянты прыходзілі да бацькоў Яны і казалі, што прыехалі менавіта забіраць дзяўчыну ў бальніцу, - невядома.

Нагадаем, 19-гадовая Яна Чуліцкая была гвалтоўна затрымана на Дзень волі ў 2017 годзе. Адзін з амапаўцаў моцна ўдарыў яе па галаве, і ў хуткім часе ў яе развілася эпілепсія. Але следчыя ўпарта не хочуць бачыць узаемасувязь паміж ударамі па галаве і хваробай Яны і ўжо некалькі разоў адмаўлялі дзяўчыне ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць амапаўцаў. На днях пракуратура Першамайскага раёна Мінска, куды Яна разам з адвакатам звярнулася са скаргай на адмову СК расследаваць справу, у чарговы раз адмяніла пастанову следчых і накіравала справу на дадатковую праверку.

Пракуратура прызначыла дадатковую праверку па справе аб збіцці Яны Чуліцкай

19-гадовая Яна Чуліцкая (Яцыновіч) працягвае дамагацца пакарання для міліцыянтаў, якія жорстка затрымалі яе на Дзень волі ў 2017 годзе. Падчас затрымання тады яшчэ непоўнагадовай актывісткі адзін з міліцыянтаў моцна ўдарыў яе па галаве, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства