Пракуратура прызначыла дадатковую праверку па справе аб збіцці Яны Чуліцкай
19-гадовая Яна Чуліцкая (Яцыновіч) працягвае дамагацца пакарання для міліцыянтаў, якія жорстка затрымалі яе на Дзень волі ў 2017 годзе. Падчас затрымання тады яшчэ непоўнагадовай актывісткі адзін з міліцыянтаў моцна ўдарыў яе па галаве, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі.
Людзі стаялі тварам да сцяны як быццам на расстрэле
Яна падрабязна распавядае пра тое, што адбылося 25 сакавіка 2017 года, і пра наступныя падзеі.
Зараз у Яны здараецца па шэсць-сем прыступаў на тыдзень, акрамя таго, у яе развілася яшчэ некалькі звязаных захворванняў. Дзяўчына кожны месяц выдаткоўвае больш за 300 рублёў на лячэнне і праз хваробу мае праблемы з працай.
Але следчыя ўпарта не хочуць бачыць узаемасувязь паміж ударамі па галаве і хваробай Яны і ўжо некалькі разоў адмаўлялі дзяўчыне ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць амапаўцаў. Хоць Яна і прадставіла відэа, дзе бачна аднаго з міліцыянтаў, а таксама чутны голас таго, хто ўдарыў яе, следчыя фактычна не шукалі гэтых супрацоўнікаў.
На днях пракуратура Першамайскага раёна Мінска, куды Яна разам з адвакатам звярнулася са скаргай на адмову СК расследаваць справу, адмяніла пастанову следчых і накіравала справу назад у следчы камітэт. Наперадзе – дадатковая праверка.
Падрабязней пра жыццё Яны пасля затрымання 25 сакавіка 2017 года можна пачытаць тут:
Збітая АМАПаўцам дзяўчына: Акрамя вас я амаль нікому не патрэбна
Кожны жадаючы можа дапамагчы Яне Чуліцкай і перавесці любую грашовую суму на яе банкаўскую карту. Яна будзе ўдзячная за любую дапамогу ўсім неабыякавым.
Рэквізіты для збору сродкаў на лячэнне Яны Чуліцкай: 4255 2003 0230 5602 06/22 CHULITSKAYA YANA (VISA BELARUSBANK) |
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96