viasna on patreon

Судовая выканаўца вырашыла пакараць журналістку… за Плошчу-2010

2019 2019-12-06T13:43:10+0300 2019-12-06T13:43:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chajchyc-kurapaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адключалі мабільнік, пагражалі заблакаваць правы кіроўцы і забараніць выезд за мяжу. І ўсё гэта нібыта за падзеі 9-гадовай даўніны. Нечаканы ціск адчула журналістка Вольга Чайчыц, піша "Белсат".

Вольга Чайчыц у аддзяленні міліцыі.

Судовая выканаўца паведаміла, што ў яе нясплачаны штраф… за Плошчу-2010. Праз мэсэнджар Вольга атрымала фота пастановы 2016 года пра прымусовае спагнанне штрафу на падставе пастановы суда Маскоўскага раёну Менску 2010-га года. Аднак гэты штраф памерам недэнамінаваных мільён рублёў быў аплачаны яшчэ ў 2011-м годзе. Толькі звестак пра гэта ў судовай сістэме не засталося.

«І я ёй стала пісаць: дашліце мне афіцыйную паперу пра тое, што я мушу паказаць аплату. А яна кажа, што нічога мне дасылаць не будзе і дастаткова таго, што яна мне ў Вайберы даслала пастанову суда. А, паводле закону, яны абавязаныя скласці афіцыйны дакумент, і толькі тады я мушу выплочваць. І яна мне зноў тлумачыць, што яна не можа скласці пастанову, і таму вы плаціце проста так!» — распавядае журналістка Вольга Чайчыц.

Паводле Вольгі, у яе цудам захавалася пацверджанне аплаты штрафу за Плошчу. Пасля таго, як Чайчыц паказала яе судовым выканаўцам, тэлефон падключылі. Але Вольга падала скаргі ў пракуратуру Дзяржынскага раёну і ў аддзел прымусовага выканання на дзеянні судовай выканаўцы Васюк. Журналістка ўпэўненая, што гэткім чынам на яе і ейных блізкіх аказваецца ціск за прафесійную дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства