Навіны на тэму: дыфамацыя
22.02.2022 Трымалі ў карцары і вялі на суд, заламаўшы рукі: у Гродне географа асудзілі да 3,5 гадоў узмоцненага рэжыму за паведамленні міліцыянтам
21 лютага Гродзенскі абласны суд скончыў разгляд справы Руслана Садоўнічага.
18.02.2022 «Хіміі» і калонія за абразу Ярмошынай, Лукашэнкі і міліцыянтаў: каго па дыфамацыйных артыкулах судзілі за апошні тыдзень
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту.
17.02.2022 Берасцеец атрымаў два гады "хіміі" за абразу Лідзіі Ярмошынай
14 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Андрэя Барысюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады».
17.02.2022 За надпісы на фасадах і абразу Лукашэнкі жыхара Брэста пакаралі двума гадамі калоніі
15 і 16 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разглядаў справу Ігара Новікава, якому прад'явілі абвінавачванні паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", а таксама паводле арт. 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".
15.02.2022 Мінчук напісаў участковаму прыватнае паведамленне ў сацсеткі, і за гэта яму далі 4 гады “хіміі”
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці судовага пасяджэння па справе Іллі Ганчарыка, якую суд Кастрычніцкага раёна Гародні разглядзеў 7 лютага.
14.02.2022 За абразу салдата тэрміновай службы, дзвюх супрацоўніц МУС і Лукашэнкі віцебскаму прадпрымальніку далі два гады калоніі
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці разгляду справы палітзняволенага Аляксандра Міхайлава ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска.
14.02.2022 Памятаеце даішніка Вольніча? Праз яго дагэтуль судзяць людзей
Суд Першамайскага раёна Віцебска 14 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Руслана Чэркаса, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – сумнавядомага супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча (арт.369 Крымінальнага кодэкса).
12.02.2022 І “хімія”, і калонія. Якія прысуды вынеслі па дыфамацыйных артыкулах на мінулым тыдні?
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту.
10.02.2022 Двух жыхароў Гомельшчыны асудзілі да калоніі за абразу камісара Крываносава, Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў
Распавядаем, што вядома пра гэтыя суды.
10.02.2022 Віцебляніна асудзілі за знявагу мінскай суддзі Вікторыі Шабуні
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 9 лютага вынес прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Кузняцову, якога абвінавацілі ў абразе суддзі або народнага засядацеля (арт. 391 Крымінальнага кодэкса).
09.02.2022 Жанчыну з Івацэвічаў двойчы асудзілі за абразу аднаго і таго ж міліцыянта: першы - за эмодзі з лайном, другі - за «абаср..ся і зняславіўся»
9 лютага суд Івацэвіцкага раёна разглядзеў ўжо другую справу Вольгі Кронды.
07.02.2022 У Пінску КВЗэншчыка асудзілі за жартаўлівы каментар пра міліцыянтку
Сёння, 7 лютага, у судзе Пінскага раёна і г. Пінска да двух гадоў "хатняй хіміі" па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза міліцыянта) асудзілі КВЗэншчыка Васіля Краўчука.
07.02.2022 "Вам ставіцца ў віну адчуванне нянавісці да рэжыму": пенсіянерку з Ваўкавыска асудзілі да 2,5 гадоў калоніі
Прысуд вынес суддзя Андрэй Талочка.
05.02.2022 «Не ведаў, што слова з Бібліі можа быць непрыстойным». За каментар «Іуда» у Аднакласніках дворніку з Полацка далі 2,5 гады хатняй «хіміі»
Праваабаронцам стала вядома аб выніках судовага пасяджэння, якое прайшло 1 лютага ў судзе Полацкага раёна і Полацка па справе Аляксандра Ледака. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 – «Абраза прадстаўніка ўлады».
04.02.2022 Манціроўшчыку Брэсцкага тэатра лялек далі 2,5 гады "хіміі" за абвінавачванні Лукашэнкі ў ЦікТоку
Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага пасяджэння па справе Андрэя Шчыгеля, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК РБ "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".