viasna on patreon

За надпісы на фасадах і абразу Лукашэнкі жыхара Брэста пакаралі двума гадамі калоніі

2022 2022-02-17T17:22:46+0300 2022-09-29T09:10:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-rechica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 і 16 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разглядаў справу Ігара Новікава, якому прад'явілі абвінавачванні паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", а таксама паводле арт. 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Марына Скалковіч. Дзяржабвінавачванне падтрымлівала Алена Шарко.

Ігара Новікава абвінавацілі ў тым, што з красавіка па снежань 2021 года ён зрабіў 7 надпісаў на фасадах будынкаў, за што яму і інкрымінавалі арт. 341 КК РБ.

Як паведамляе  "Берасцейская Вясна", два з гэтых надпісаў абражалі Лукашэнку. Таму за надпіс "Лукашенко психованная крыса" мужчыну абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 368 КК РБ. А за "Жыве Беларусь. Лукашенко псих и убийца. В Гаагу" прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 368 КК РБ.

Вядома, што з 4 снежня 2021 года мужчына знаходзіўся пад вартай.

Падчас судовага пасяджэння Ігар Новікаў цалкам прызнаў сваю віну. Па сукупнасці артыкулаў бок дзяржабвінавачвання запатрабаваў для яго пакаранне ў выглядзе двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

16 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Новікава вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле арт. 341 КК РБ, а таксама паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК РБ, прызначыўшы яму два гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства