viasna on patreon

Берасцеец атрымаў два гады "хіміі" за абразу Лідзіі Ярмошынай

2022 2022-02-17T17:39:50+0300 2022-02-20T14:49:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-volkovysk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Андрэя Барысюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады».

Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Марыя Аліферук.

Згодрна з матэрыяламі справы, 6 сакавіка 2021 года ў адной з сацсетак Барысюк напісаў абразлівы каментар у адрас Лідзіі Ярмошынай, якая займала тады пасаду старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Пра які менавіта каментар ідзе гаворка, не паведамляецца. Аднак лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ім змяшчаецца "выяўленае ў непрыстойнай форме выказванне, якое прыніжае гонар і годнасць пацярпелай".

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Андрэя Барысюка вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным заканадаўствам парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства