Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Люты 2012 году

08.03.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Люты 2012 году

Адсутнасць пазітыўных зменаў у сферы правоў чалавека, і найперш нявырашанасць праблемы палітычных зняволеных, на працягу лютага знаходзіліся ў цэнтры палітычных дачыненняў ЕС з беларускімі ўладамі. Сітуацыя з асноўнымі правамі і свабодамі заставалася крытычна кепскай.

Алесь БЯЛЯЦКI: Гарачая вясна 96-га

28.02.2012 Алесь БЯЛЯЦКI: Гарачая вясна 96-га

"Народная Воля" надрукавала ўжо пяты ліст-успамін зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаны ім за кратамі. Гэтым разам ён згадвае гістарычныя падзеі 1996 году, масавыя вясновыя акцыі, разгоны і ўзбуджэнне крымінальных справаў. Вынікам гэтай гарачай пары якраз і сталася тое, што дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі заняўся праваабарончай дзейнасцю і ўтварылася "Вясна".

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Студзень 2012 году

06.02.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Студзень 2012 году

У студзені стан правоў чалавека ў Беларусі заставаўся крытычным. У месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 15 палітвязняў, асуджаных за сваю палітычную і грамадскую дзейнасць. Назіралася далейшае звужэнне магчымасцяў рэалізацыі свабоды мірных сходаў, свабоды асацыяцыяў і свабоды слова.

Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён

20.12.2011 Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён

Пра правы чалавека ў Беларусі гавораць ужо шмат стагодзьдзяў. Але да сёньняшняга дня праблемы асабістай свабоды й вальнадумства застаюцца актуальнымі для беларусаў. У неспрыяльных, нават небясьпечных умовах беларускія праваабарончыя арганізацыі працягваюць сваю дзейнасьць.

Аналіз зменаў і дапаўненняў, прапанаваных да ўнясення ў заканадаўства Беларусі

18.10.2011 Аналіз зменаў і дапаўненняў, прапанаваных да ўнясення ў заканадаўства Беларусі

Асамблея НДА, “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Цэнтр прававой трансфармацыі падрыхтавалі адмысловы аналіз зменаў і дапаўненняў, прапанаваных да ўнясення ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (6-12 чэрвеня)

13.06.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (6-12 чэрвеня)

На агульную сумму больш за 3 млн. бел. руб. аштрафаваныя ўдзельнікі акцыі пратэсту “Стоп бензін”. 12 чэрвеня на памежным пераходзе “Брузгі” гарадзенскі спецназ жорстка разагнаў стыхійны мітынг кіроўцаў. Праваабаронцы патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанне і катаванні ў дачыненні да палітвязня Мікіты Ліхавіда. Канчаткова апраўданы прадпрымальнік, сябра Нацыянальнай Рады АГП Андрэй Бандарэнка. Падчас Вроцлаўскага Глабальнага Форуму беларускія дэмакратычныя арганізацыі БАЖ, ПЦ “Вясна” і “Свабодны тэатр” уганараваныя Прэміяй Свабоды.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (30 траўня-5 чэрвеня)

07.06.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (30 траўня-5 чэрвеня)

У траўні завершыліся судовыя працэсы па крымінальных справах, узбуджаных за Плошчу, асуджана – 31, аднак застаюцца яшчэ два дзесятка падазраваных і абвінавачаных, працэсы над якімі так і не пачыналіся. Суд пакінуў у сіле папярэджанне "Нашай ніве", вынесенае Міністэрствам інфармацыі. Таксама засталася без задавальнення скарга старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага на вынесенае Генпракуратурай папярэджанне.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (23-29 траўня)

30.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (23-29 траўня)

Вынесены 7 новых прысудаў па справе аб массавых беспарадках. Старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгену Вапу пры перасячэнні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі без тлумачэння прычынаў анулявалі візу. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 удзельнікаў міжнароднага круглага стала, прысвечананага пытанням рэфармавання сістэмы МУС, сярод якіх было 4 праваабаронцы. Лукашэнка запатрабаваў закрыць СМІ, якія “нагнятаюць ажыятаж” на спажывецкім і валютным рынку.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (15-22 траўня)

23.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (15-22 траўня)

На мінулым тыдні завяршыліся 3 судовыя працэсы над 16-цю ўдзельнікамі Плошчы, 9 абвінавачаных асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел іх. Прысуд дастаткова мяккі, у параўнанні з папярэднімі: у асноўным пазбаўленне волі з адтэрміноўкай ці ўмоўна. Адкладзены прысуд сямі фігурантам крымінальнай справы, абвінавачаным у масавых беспарадках, у тым ліку 2 кандыдатам у прэзідэнты Міколу Статкевічу і Дзмітрыю Усу, які быў прызначаны на 20 траўня.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (9-15 траўня)

16.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (9-15 траўня)

На мінулым тыдні ў Менску судзілі рэкордную колькасць удзельнікаў Плошчы – 27 чалавек. Вынесены першы прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванню ў арганізацыі масавых беспарадкаў – экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на 5 гадоў. Па-ранейшаму абмяжоўваецца свабода слова і асацыяцыяў, аказваецца адміністрацыйны ціск.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (2-8 траўня)

09.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (2-8 траўня)

На мінулым тыдні ў чатырох судах сталіцы праходзілі крымінальныя працэсы над абвінавачанымі за ўдзел у паслявыбарчым мітынгу пратэсту 19 снежня 2010 году, разглядаліся справы ў дачыненні да 22 чалавек. Вынесены жорсткія прысуды Паўлу Вінаградаву, Алесю Кіркевічу, Дзмітрыю Дразду, Андрэю Пратасені і Уладзіміру Хамічэнку. З Беларусі выправаджаны яшчэ пяцёра праваабаронцаў – прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі. Па-ранейшаму парушаецца права на свабоду асацыяцыяў і свабоду слова, працягваецца адміністрацыйны пераслед.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (25 красавіка-1 траўня)

01.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (25 красавіка-1 траўня)

Увесь тыдзень у судах Менску працягваліся працэсы па крымінальных справах, узбуджаных за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, разглядаліся справы 11-ці абвінавачаных. Вынесены прысуд каардынатару кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Змітру Бандарэнку - два гады зняволення. Наступ на свабоду слова ўзмацніўся. Праваабаронцы пад забаронай. Адміністрацыйны пераслед не спыняецца.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (18-24 красавіка)

25.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (18-24 красавіка)

Пасля тэракту ў сталічным метро значна ўзмацніўся ціск на незалежныя мас-медыя: былі вынесены папярэджанні асобным журналістам і калектывам некаторых рэдакцыяў. Дзяржвыданні пачалі кампанію дыскрэдытацыі прадстаўнікоў незалежных СМІ. У сувязі з гэтым “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыняла заяву “Патрабуем спыніць пераслед нашых калег!”. Прызначаны суды над 11 абвінавачанымі за ўдзел у Плошчы-2010. 19 красавіка былі прэвентыўна затрыманыя, а на наступны дзень пакараныя адміністрацыйным арыштам актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Валер Шчукін, Алег Баршчэўскі, Павел Левінаў і Павел Станеўскі. Вольга Карач пакараная штрафам.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (11-17 красавіка)

18.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (11-17 красавіка)

Мінулы тыдзень быў азмрочаны страшнай трагедыяй, якая адсунула ўсё астатнія падзеі на другі план: 11 красавіка на самай шматлюднай станцыі метро “Кастрычніцкая” ў цэнтры сталіцы ў гадзіну “пік” адбыўся моцны выбух самаробнай бомбы, начыненай паражаючымі элементамі. У выніку 13 чалавек загінулі, каля 200 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 13 красавіка ў Беларусі быў абвешчаны траур. За выказванні з нагоды выбуху ў метро Генпракуратура папярэдзіла А.Мілінкевіча, А.Старыкевіча і В. Костку, а Мінінфармацыі вынесла папярэджанні «Нашай Ніве» і «Народнай волі». Папярэджанне артымала і яшчэ адно незалежнае выданне “УзГорак”. У суд накіраваны справы яшчэ некалькіх фігурантаў крымінальнай справы па падзях 19 снежня. Працягваецца збор подпісаў пад пад хадайніцтвам аб змене меры стрымання зняволенаму журналісту А. Пачобуту.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (4-10 красавіка)

11.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (4-10 красавіка)

Развіццё грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне адбываецца на фоне няпэўнасці ў эканамічнай стабільнасці: паступовага росту курсаў валюты і ажыятажу на валютным і харчовым рынках. Крымінальная справа аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 году працягваецца: МУС аб'явіла пра завяршэнне папярэдняга расследавання. Справы экс-кандыдатаў ў прэзідэнты М.Статкевіча і Дз.Вуса накіраваныя ў суд для разгляду. Яшчэ чатыром фігурантам справы З. Бандарэнку, П. Севярынцу, І. Халіп і С. Марцалеву абвінавачанне перакваліфікаванае на больш мяккае. Менгарсуд адмовіў у задавальненні касацыйных скаргаў асуджаных па арт.293 КК РБ (“масавыя беспарадкі”) А.Атрошчанкаву, Дз.Новіку і А.Малчанаву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства