viasna on patreon

У Гродне за каментары ў Telegram-каналах пачынаюць судзіць Ігара Сушко

2024 2024-07-01T10:14:48+0300 2024-07-01T10:33:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sushko-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Сушко.

Ігар Сушко.

Гродзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК).

Па інфармацыі @Grodno_grab, Ігара затрымалі 23 лістапада 2023 года. З пакаяльнага відэа, апублікаванага сілавікамі вядома, што ён з’яўляўся сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках.

На камеру ён кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.

Справу прызначылі разглядаць суддзю Віталя Кулеша.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства