Вынікі назірання за датэрміновым галасаваннем

23.09.2012 Вынікі назірання за датэрміновым галасаваннем

Назіральнікі фіксавалі значнае разыходжанне ў лічбах прагаласаваўшых на працягу дня з тымі дадзеннымі, якія абвяшчаліся ў канцы дня сябрамі УВК. Напрыклад, у Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 на ўчастках № 1, 2, 18 і 23 амаль увесь час назірання адзначалася разыходжанне лічбаў у 2-3 разы.

Вынікі назірання  за пятым днём датэрміновага галасавання

23.09.2012 Вынікі назірання за пятым днём датэрміновага галасавання

Адрозненні па колькасці прагаласаваўшых паміж афіцыйнымі дадзенымі і дадзенымі назіральнікаў зафіксаваны амаль на 40% участкаў, дзе знаходзяцца прадтсаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Вынікі назірання за перадвыбарчай агітацыяй

22.09.2012 Вынікі назірання за перадвыбарчай агітацыяй

Зафіксаваны шматлікія выпадкі забароны трансляцыі, цэнзуры выступаў і праграм апазіцыйных кандыдатаў. Гэта істотна абмежавала іх правы і правы выбаршчыкаў на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі аб кандыдатах і іх праграмах.

Вынікі назірання  за чацвёртым днём датэрміновага галасавання

22.09.2012 Вынікі назірання за чацвёртым днём датэрміновага галасавання

Пашыраецца тэндэнцыя да несупадзення колькасці прагаласаваўшых, якая агучваецца афіцыйна, з дадзенымі назіральнікаў ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Пасля 4-га дня датэрмінована галасавання такія несупадзеніі зафіксаваны больш чым на 40% участкаў.

Вынікі назірання  за трэцім днём датэрміновага галасавання

21.09.2012 Вынікі назірання за трэцім днём датэрміновага галасавання

Амаль на трэцяй частцы ўчасткаў, дзе прысутнічаюць назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", зафіксавана адрозненне колькасці прагаласаваўшых за дзень паміж афіцыйнымі дадзенымі і дадзенымі назіральнікаў. Амаль на 20% участкаў прысутнічаюць пабочныя асобы.

Вынікі назірання  за першым днём датэрміновага галасавання

19.09.2012 Вынікі назірання за першым днём датэрміновага галасавання

Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца, з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 2,3 % ад 6 349 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны) і дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання.

Тыднёвая справаздача па выніках назірання: 10-16 верасня

17.09.2012 Тыднёвая справаздача па выніках назірання: 10-16 верасня

З-за зняцця вылучэнцаў АГП і Партыі БНФ колькасць безальтэрнатыўных акругаў дасягнула 15. Працягвалася цэнзура тэлевізійных і радыёвыступаў апазіцыйных кандыдатаў, іх праграм, што прадстаўляліся для публікацыі ў дзяржаўных выданнях.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Ліпень-жнівень 2012 году

10.09.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Ліпень-жнівень 2012 году

У ліпені-жніўні сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршалася. Не апраўдаліся спадзяванні на змякчэнне палітычнага клімату падчас вядзення кампаніі па выбарах дэпутатаў парламенту. Не толькі ні адзін з трынаццаці палітычных вязняў не быў вызвалены, але гэты спіс быў яшчэ папоўнены новымі прозвішчамі.

Выбарчая кампанія: тыднёвы аналітычны агляд (3-9 верасня)

10.09.2012 Выбарчая кампанія: тыднёвы аналітычны агляд (3-9 верасня)

Працягваецца цэнзура тэлевыступаў апазіцыйных кандыдатаў і іх праграм у дзяржаўнай прэсе. Назіральнікі фіксуюць факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдадаў. Перадвыбарная агітацыя суправаджаецца ціскам на дэмакратычных кандыдатаў і грамадскіх актывістаў з боку дзяржаўных структур.

Вынікі назірання за абскарджаннем адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

07.09.2012 Вынікі назірання за абскарджаннем адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

У перыяд з 22 па 25 жніўня ў Цэнтральную камісію паступіла 56 скаргаў на рашэнні АВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў і адна скарга на рашэнне АВК аб адмове раней прынятага рашэння аб рэгістрацыі кандыдата. У Вярхоўны суд паступіла 19 скаргаў.

Аб рэалізацыі права кандыдатаў у дэпутаты на перадвыбарную агітацыю

03.09.2012 Аб рэалізацыі права кандыдатаў у дэпутаты на перадвыбарную агітацыю

Цэнзура, забарона бясплатных выступаў у СМІ тых кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту выбараў, не адпавядаюць заканадаўству Беларусі і яе міжнародным абавязацельствам, парушаюць прынцып роўнасці кандыдатаў у дэпутаты і абмяжоўваюць як правы кандыдатаў на агітацыю, так і правы выбаршчыкаў на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2012 году

08.07.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2012 году

Падзеі чэрвеня яскрава прадэманстравалі, што пытанне правоў чалавека разглядаецца беларускімі ўладамі выключна ў палітычнай плоскасці ўзаемадачыненняў з Еўрасаюзам і іншымі краінамі Еўропы. У цэнтры ўвагі гэтых узаемадачыненняў па-ранейшаму заставалася праблема палітычных зняволеных.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Травень 2012

12.06.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Травень 2012

Травень не прынёс ніякіх станоўчых зменаў у агульнай сітуацыі з правамі чалавека і ў праблеме палітвязняў у прыватнасці. Сітуацыя з палітвязнямі ўскладнілася вынясеннем яшчэ аднаго палітычна матываванага крымінальнага прысуду. Асобы, якія незаконна і неаднаразова пазбаўляліся волі на працяглы тэрмін, па меркаванні праваабаронцаў, на перыяд свайго затрымання таксама лічацца палітычнымі вязнямі.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Красавік 2012 году

07.05.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Красавік 2012 году

Красавік адзначыўся першымі крокамі ў накірунку дэаскалацыі палітычнага канфлікту паміж беларускімі ўладамі і Еўрапейскім Саюзам, у выніку якога былі адпушчаны на волю двое палітычных зняволеных – экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і ягоная давераная асоба Дзмітрый Бандарэнка.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Сакавік 2012 году

08.04.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Сакавік 2012 году

На працягу сакавіка сітуацыя з правамі чалавека моцна залежала ад знешнепалітычнай кан’юнктуры. Нявырашанасць праблемы палітычных зняволеных паглыбляла комплексны крызіс паміж беларускімі ўладамі і Еўрапейскім Саюзам: нежаданне афіцыйнага Мінска ўстраняць асноўную прычыну канфлікту сутыкнулася з цвёрдай і паслядоўнай пазіцыяй ЕС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства