30.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (23-29 траўня)
Вынесены 7 новых прысудаў па справе аб массавых беспарадках. Старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгену Вапу пры перасячэнні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі без тлумачэння прычынаў анулявалі візу. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 удзельнікаў міжнароднага круглага стала, прысвечананага пытанням рэфармавання сістэмы МУС, сярод якіх было 4 праваабаронцы. Лукашэнка запатрабаваў закрыць СМІ, якія “нагнятаюць ажыятаж” на спажывецкім і валютным рынку.
23.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (15-22 траўня)
На мінулым тыдні завяршыліся 3 судовыя працэсы над 16-цю ўдзельнікамі Плошчы, 9 абвінавачаных асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел іх. Прысуд дастаткова мяккі, у параўнанні з папярэднімі: у асноўным пазбаўленне волі з адтэрміноўкай ці ўмоўна. Адкладзены прысуд сямі фігурантам крымінальнай справы, абвінавачаным у масавых беспарадках, у тым ліку 2 кандыдатам у прэзідэнты Міколу Статкевічу і Дзмітрыю Усу, які быў прызначаны на 20 траўня.
16.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (9-15 траўня)
На мінулым тыдні ў Менску судзілі рэкордную колькасць удзельнікаў Плошчы – 27 чалавек. Вынесены першы прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванню ў арганізацыі масавых беспарадкаў – экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на 5 гадоў. Па-ранейшаму абмяжоўваецца свабода слова і асацыяцыяў, аказваецца адміністрацыйны ціск.
09.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (2-8 траўня)
На мінулым тыдні ў чатырох судах сталіцы праходзілі крымінальныя працэсы над абвінавачанымі за ўдзел у паслявыбарчым мітынгу пратэсту 19 снежня 2010 году, разглядаліся справы ў дачыненні да 22 чалавек. Вынесены жорсткія прысуды Паўлу Вінаградаву, Алесю Кіркевічу, Дзмітрыю Дразду, Андрэю Пратасені і Уладзіміру Хамічэнку. З Беларусі выправаджаны яшчэ пяцёра праваабаронцаў – прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі. Па-ранейшаму парушаецца права на свабоду асацыяцыяў і свабоду слова, працягваецца адміністрацыйны пераслед.
01.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (25 красавіка-1 траўня)
Увесь тыдзень у судах Менску працягваліся працэсы па крымінальных справах, узбуджаных за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, разглядаліся справы 11-ці абвінавачаных. Вынесены прысуд каардынатару кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Змітру Бандарэнку - два гады зняволення. Наступ на свабоду слова ўзмацніўся. Праваабаронцы пад забаронай. Адміністрацыйны пераслед не спыняецца.
25.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (18-24 красавіка)
Пасля тэракту ў сталічным метро значна ўзмацніўся ціск на незалежныя мас-медыя: былі вынесены папярэджанні асобным журналістам і калектывам некаторых рэдакцыяў. Дзяржвыданні пачалі кампанію дыскрэдытацыі прадстаўнікоў незалежных СМІ. У сувязі з гэтым “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыняла заяву “Патрабуем спыніць пераслед нашых калег!”. Прызначаны суды над 11 абвінавачанымі за ўдзел у Плошчы-2010. 19 красавіка былі прэвентыўна затрыманыя, а на наступны дзень пакараныя адміністрацыйным арыштам актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Валер Шчукін, Алег Баршчэўскі, Павел Левінаў і Павел Станеўскі. Вольга Карач пакараная штрафам.
18.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (11-17 красавіка)
Мінулы тыдзень быў азмрочаны страшнай трагедыяй, якая адсунула ўсё астатнія падзеі на другі план: 11 красавіка на самай шматлюднай станцыі метро “Кастрычніцкая” ў цэнтры сталіцы ў гадзіну “пік” адбыўся моцны выбух самаробнай бомбы, начыненай паражаючымі элементамі. У выніку 13 чалавек загінулі, каля 200 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 13 красавіка ў Беларусі быў абвешчаны траур. За выказванні з нагоды выбуху ў метро Генпракуратура папярэдзіла А.Мілінкевіча, А.Старыкевіча і В. Костку, а Мінінфармацыі вынесла папярэджанні «Нашай Ніве» і «Народнай волі». Папярэджанне артымала і яшчэ адно незалежнае выданне “УзГорак”. У суд накіраваны справы яшчэ некалькіх фігурантаў крымінальнай справы па падзях 19 снежня. Працягваецца збор подпісаў пад пад хадайніцтвам аб змене меры стрымання зняволенаму журналісту А. Пачобуту.
11.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (4-10 красавіка)
Развіццё грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне адбываецца на фоне няпэўнасці ў эканамічнай стабільнасці: паступовага росту курсаў валюты і ажыятажу на валютным і харчовым рынках. Крымінальная справа аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 году працягваецца: МУС аб'явіла пра завяршэнне папярэдняга расследавання. Справы экс-кандыдатаў ў прэзідэнты М.Статкевіча і Дз.Вуса накіраваныя ў суд для разгляду. Яшчэ чатыром фігурантам справы З. Бандарэнку, П. Севярынцу, І. Халіп і С. Марцалеву абвінавачанне перакваліфікаванае на больш мяккае. Менгарсуд адмовіў у задавальненні касацыйных скаргаў асуджаных па арт.293 КК РБ (“масавыя беспарадкі”) А.Атрошчанкаву, Дз.Новіку і А.Малчанаву.
04.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (28 сакавіка - 3 красавіка)
Напачатку тыдня былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі затрыманыя 25 сакавіка ў Дзень Волі Віктар Івашкевіч, Мікола Дземідзенка, Ірына Губская, Зміцер Салаўёў і журналіст Уладзімір Лапцэвіч. Працягваўся крымінальны пераслед па падзеях 19 снежня: да трох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прыгавораны 20-гадовы актывіст Мікіта Ліхавід, справы яшчэ сямі абвінавачаных у "масавых беспарадках" перададзеныя ў суд, іншыя фігуранты пачалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Рэдактарка сайта “Хартыя’97” Наталля Радзіна пакінула Беларусь.
28.03.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (21-27 сакавіка)
22 сакавіка адразу ў двух судах Менску пачаліся працэсы па палітычна матываваных крымінальных справах. Адзін з іх – над маладафронтаўцамі Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым (па ч.3 арт. 339 КК РБ – злоснае хуліганства) у выніку завяршыўся вынесеннем новых прысудаў: З. Дашкевічу – 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Э. Лобаву – 4 гады ўзмоцненага рэжыму. Важная гістарычная дата 25 сакавіка – Дзень Волі стала падставай для ўзмацнення ціску на прадстаўнікоў апазіцыі і сродкаў масавай інфармацыі, прэвентыўных затрыманняў і арыштаў.
22.03.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (14-20 сакавіка)
Палітычна крымінальны перасьлед набірае абароты: прад’яўлена абвінавачванне па падзеях 19 снежня яшчэ аднаму кандыдату ў прэзідэнты Дз. Усу, перакваліфікавана абвінавачванне ў дачыненні да другога кандыдата М. Статкевіча. У межах узбуджанай крымінальнай справы працягваліся допыты і ператрусы. Асцерагаючыся новага арышту Беларусь пакінуў вызвалены раней пад падпіску аб нявыездзе Алесь Міхалевіч.
14.03.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (7-13 сакавіка)
9 сакавіка беларускія памежнікі адмовілі ў перасячэнні мяжы прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Максіму Кіцюку. 10 сакавіка абвешчаны новыя крымінальныя прысуды па справе аб масавых беспарадках: суддзя Маскоўскага райсуду сталіцы Любоў Сямахіна пакарала двух грамадзянаў Расійскай Федэрацыі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса штрафам у памеры 300 базавых велічынь кожнага (каля 3500 $), суддзя Маскоўскага райсуду Алена Рудніцкая пакарала Дзмітрыя Мядзведзя 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. 12 сакавіка Вярхоўных Суд Беларусі адмовіў РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” у задавальненні скаргі на папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі 12 студзеня.
15.02.2011 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, студзень 2010 году
Пачатак году адзначыўся працягам рэпрэсіяў, якія ахапілі краіну пасьля шматтысячнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая адбылася ў цэнтры Менску 19 сьнежня. Увесь студзень не спыняліся ператрусы і допыты ў КДБ, санкцыянаваныя ў межах расьследаваньня крымінальнай справы па арт. 293 КК РБ “Масавыя беспарадкі”.
11.01.2011 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, сьнежань 2010 году
Апошні месяц году быў важным для падвядзеньня вынікаў прэзідэнцкай кампаніі, якая цягнулася тры месяцы і павінна была скончыцца 19 сьнежня.
08.12.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, лістапад 2010 году
У лістападзе завяршыўся этап збору подпісаў за вылучэньне прэтэндэнтаў у кандадаты на Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 18 лістапада адбылося паседжаньне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў. З 17 прэтэндэнтаў, якія зарэгістравалі ініцыятыўныя групы, 11 заявілі аб здачы як мінімум 100 000 подпісаў у сваю падтрымку; яшчэ 6 прэтэндэнтаў вырашылі добраахвотна спыніць свой удзел ў выбарах.










