viasna on patreon

"Вясноўцы" смуткуюць з прычыны раптоўнай смерці праваабаронцы Леаніда Свеціка

2024 2024-06-28T17:40:00+0300 2024-06-28T18:49:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svecik_vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік. Фота: spring96.org

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік. Фота: spring96.org

У Варшаве 28 чэрвеня на 60-годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця праваабаронца з Віцебска, сябра БАЖ Леанід Свецік.

Больш за два дзесяцігоддзі ён займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, прымаў актыўны ўдзел у розных праваабарончых, інфармацыйных і адукацыйных праграмах і ініцыятывах Праваабарончага цэнтра "Вясна", неаднаразова ўдзельнічаў у кампаніях назірання за выбарамі ў Беларусі, уздымаў набалелыя для рэгіёна праблемы і намагаўся іх вырашэння.

За сваю цалкам легальную дзейнасць Леанід некалькі разоў патрапляў пад адміністрацыйны і крымінальны пераслед.

У выніку рэпрэсій 2021 года Леанід Свецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. Але і ў эміграцыі заставаўся актыўным і працягваў займацца праваабарончай дзейнасцю.

“Вясноўцы” смуткуюць з прычыны заўчаснай смерці калегі і выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім памерлага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства