viasna on patreon

"Усё маё жыццё — парнаграфія". ЛГБТК+ пра змены у заканадаўстве

2024 2024-06-28T16:36:34+0300 2024-06-28T17:21:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka-52.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" два героя (прадстаўніка ЛГБТК+ супольнасці) Уладзь і Яўген адказваюць на Пастанову Міністэрства культуры N24, якая ўносіць змены у інструкцыю "Аб эратычнай прадукцыі". Змены закранаюць вызначэнне парнаграфіі: у яго дададзена канцэпцыя "нетрадыцыйных палавых адносін". Сярод іх — праявы ЛГБТК+ стасункаў (гомасэксуальнасць, паліаморыя), якія стаяць праз коску з заафіліяй, некрафіліяй і педафіліяй…

"Як чалавек з уразлівай групы, ты ўсё жыццё мусіш камусьці даказваць, што ты маеш права на існаванне і маеш права на тыя правы, якія маюць усе астатнія. А калі сама дзяржава выбірае для цябе зрабіцца перашкодай — гэта непрыемна", — кажа Яўген.

"У выпадку прававога дэфолту ў Беларусі — гэта вельмі цікавая сітуацыя, у якой міністэрствы па сутнасці спаборнічаюць у ўзроўні абсурду, які яны будуць уносіць у грамадства. Бо на самай справе сказаць пра тое, што быў нейкі запыт у грамадстве на прыняцце нейкіх паправак, яго няма. Бо грамадскага запыту таксама няма", — лічыць Уладзь.

"Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах" — гэта словы з першай артыкула Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

"Першапачаткова Беларусь спрабавала рухацца ад савецкай гамафобнай спадчыны па шляху павагі да роўнасці і свабоды ўсіх людзей. Аднак, як і з усімі іншымі правамі чалавека, шлях апынуўся нядоўгім: аўтарытарызм несумяшчальны са свабодай",адзначае Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:

Гісторыя аднаго зварота. Як дзве жанчыны абаранілі свае правы

У сакавіку 2024 года мы даведаліся пра тое, што Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ) задаволіў скаргу дзвюх беларусак — Марыны Дубінай і Алены Дубовік. А падзеі, якія з дзяўчынамі адбыліся, адносяцца да ўжо нам далёкага 2017 года, калі былі антытунеядскія пратэсты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства