viasna on patreon

Хапун у Глыбокім і новая псіхалагічная экспертыза палітзняволенай: хроніка пераследу 27 чэрвеня Дапоўнена

2024 2024-06-27T16:00:00+0300 2024-06-28T13:19:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palina-szarenda-panasjuk_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару

leanid-i-antanina-cerabei.jpg
Леанід і Антаніна Церабей

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што маці пакінулі з дзіцём да суда — яны таксама сцвярджаюць, што ёй, верагодна, вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, а "вось галава сямейства пасядзіць".

Тэлеграм-канал "Право имеют" паведаміў 27 чэрвеня. што затрыманыя верагодна Леанід і Антаніна Церабей


Сайт, сацсеткі і лагатып ініцыятывы "Моладзевы блок" прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 26 чэрвеня.

Таксама "Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" папоўнілі Facebook-старонкі "Siarhei Trafimau", "Sustrecha Hub" і "Bel Veteran".


У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода

aljaksandr-rudnikau.jpg
Аляксандр Руднікаў

Мясцовы праўладны канал паведаміў пра тое, што быў затрыманы супрацоўнік мясцовага метызнага завода Аляксандр Руднікаў. Як вынікае з паведамлення, мужчыну пакаралі адміністрацыйным арыштам.

У віну Руднікаву паставілі падпіскі на "экстрэмісцкія" СМІ, паведаміла 27 чэрвеня "Палеская Вясна".


Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса

raman-likhadzieuski.jpg
Раман Ліхадзіеўскі

Правактар падчас размовы прадставіўся ўкраінцам і сказаў "Слава Украіне" і "Жыве Беларусь", на што мужчына адказаў "Героям Слава" і "Жыве Вечна". Таксама, мяркуючы па кантэксце, беларус сказаў, што лепш адрэжа сабе руку, чым пойдзе ваяваць супраць украінцаў.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што гэтымі дзеяннямі беларус «распальваў нянавісць» і "прапагандаваў экстрэмізм".

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Раман Ліхадзіеўскі.


"Хапун" у Глыбокім — затрымалі як мінімум траіх мясцовых жыхароў

На "пакаяльным відэа" ўсе яны кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" суполкі ў сацсетках і рабілі адтуль рэпосты.

Сярод затрыманых — Руслан Рагоўскі.


Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу

palina-szarenda-panasjuk_1.jpg
Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра гэта "Берасцейская Вясна" даведалася 27 чэрвеня ад мужа Паліны. Прытым што тры папярэднія экспертызы паказалі, што псіхічнае здароўе жанчыны ў норме.

Два разы жанчыну адпраўлялі на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася наўпрост у следчым ізалятары. Цяпер актывістку вырашылі ў чацвёрты раз адправіць на экспертызу.

Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА у межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства