viasna on patreon

Новыя затрыманні за каментары і падпіскі: хроніка пераследу 29 чэрвеня - 1 ліпеня

2024 2024-07-01T12:29:00+0300 2024-07-01T13:17:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne-ushodnia-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 чэрвеня - 1 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

На Віцебшчыне жорстка затрымалі мужчыну за "экстрэмісцкія" падпіскі

На "пакаяльным відэа" ад першага ліпеня мужчына кажа, што на яго старонцы ў «Аднакласніках» былі рэпосты з суполак "Наша Ніва", "Беларусь. Все обо всем" і "Белсат".


Інжынера затрымалі за каментары ў Telegram

На "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".


Жыхара Брэста затрымалі за каментары пра Лукашэнку і міліцыянтаў

На "пакаяльным відэа" ад першага ліпеня мужчына кажа, што жыве ў Брэсце і яго затрымалі супрацоўнікі мінскай міліцыі за "абразлівыя каментары" на адрас Лукашэнкі і сілавікоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства