Навіны на тэму: Марфа Рабкова
01.10.2020 Марафон лістоў салідарнасці для праваабаронцы Марфы Рабковай
Два тыдні каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць.
30.09.2020 Платформа грамадзянскай салідарнасці заклікае вызваліць Марфу Рабкову
Платформа грамадзянскай салідарнасці выступіла з заявай у падтрымку каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай, у якой патрабуе ад беларускіх ўладаў неадкладнага і безумоўнага вызвалення праваабаронцы і спынення крымінальнай справы супраць яе.
25.09.2020 Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне
Увечары 25 верасня правабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай было прад'яўленае абвінавачванне, верагодна, па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Яна застаецца па вартай у СІЗА №1 г. Мінска.
25.09.2020 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай
Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.
24.09.2020 Салідарнасць ЕГУ са зняволенай па палітычных матывах студэнткай Марфай Рабковай
Супольнасць ЕГУ выказвае сваю заклапочанасць пра ўсіх незаконна затрыманых, асабліва - міжнародна прызнаных палітычных зняволеных, сярод якіх і студэнтка 3 курса праграмы "Міжнароднае права і права Еўрапейскага Звязу" Марфа Рабкова.
23.09.2020 "Думаю, з-за яе працы ў «Весне»". Муж — пра затрыманне праваабаронцы Марфы Рабковай
На мінулым тыдні ў Мінску ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 293 КК РБ (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці) затрымалі Марфу Рабкову — каардынатарку Валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна". Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Па словах яе мужа, Вадзіма Жаромскага, абвінавачванне жонцы пакуль не прад'яўлена.
22.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай
Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці
21.09.2020 Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Марыі Рабковай
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Марыі Рабковай, а таксама пераследам яе мужа.
19.09.2020 Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову перавялі на "Валадарку"
Каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, якая знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса, перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
18.09.2020 Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя
Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях.
18.09.2020 Абсерваторыя выказвае наздвычайную занепакоенасць крымінальным пераследам Марфы Рабковай
Затрыманне і крымінальная справа супраць Марфы Рабковай — гэта помста за яе законную праваабарончую дзейнасць, у прыватнасці, у сувязі з працай з валанцёрамі па дапамозе ахвярам міліцэйскага гвалту.
18.09.2020 Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова
Увечары 17 верасня ў Мінску была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Разам з ёй быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі.
19.08.2020 Каардынатарка валанцёраў: "Эмацыйная хваля захліснула кожнага, у каго ёсць душа і сэрца. Я толькі накіроўваю гэтую энергію"
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова распавяла, як прыйшла ў арганізацыю, на што былі накіраваныя намаганні валанцёраў у перыяд выбарчай кампаніі і якія перспектывы Службы яна бачыць у будучыні.