viasna on patreon

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай

2020 2020-09-25T11:38:44+0300 2020-09-25T13:24:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marfa_7889.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.

“Яна з'яўляецца вязнем сумлення, бо яе пераслед звязаны выключна з мірнай праваабарончай дзейнасцю”, — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых людзей напісаць ліст старшыні Следчага камітэта Беларусі і запатрабаваць вызвалення Марфы Рабковай.

Ва ўзоры ліста да беларускіх уладаў падкрэсліваецца, што Марфа Рабкова “не ўчыніла ніякага злачынства” і таму “няма падставаў для яе пераследу”.

“Яе затрыманне, утрыманне пад вартай і пераслед з'яўляюцца помстай за праваабарончую дзейнасць і складаюць сур'ёзнае парушэнне абавязацельстваў Беларусі ў межах міжнароднага заканадаўства ў галіне правоў чалавека”, — адзначае Amnesty International.

Міжнародныя праваабаронцы таксама заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед сябраў Праваабарончага цэнтра "Вясна" і іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці, паважаць правы на свабоду асацыяцый, мірныя сходы і выказванне меркаванняў.

Нагадаем, увечары 17 верасня ў Мінску ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці) была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК). Крымінальную справу вядзе Упраўленне следчага камітэту па Мінску. Днём 18 верасня стала вядома, што Марфа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна, пазней яна была переведзеная ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Мінску.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, Front Line Defenders, Amnesty International і беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі ў падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем да ўладаў аб неадкладным яе вызваленні. 

Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя

Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях.

Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.

Абсерваторыя выказвае наздвычайную занепакоенасць крымінальным пераследам Марфы Рабковай

Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады пры любых абставінах гарантаваць фізічную і псіхалагічую недатыкальнасць Марфы Рабковай і неадкладна і безумоўна вызваліць яе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства