Марафон лістоў салідарнасці для праваабаронцы Марфы Рабковай
Два тыдні каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць.
Шэраг праваабарончых арганізацый з Беларусі і замежжа выступілі ў яе падтрымку і з патрабаваннем да беларускіх уладаў аб тэрміновым спыненні пераследу Марфы Рабковай і вызваленні яе з-за кратаў.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае падтрымаць Марфу Рабкову: распаўсюдзіць інфармацыю сярод калег і сяброў пра яе пераслед, падпісаць паручальніцтва аб змене меры стрымання, напісаць ліст ці паштоўку.
Мы падрыхтавалі адмысловы дакумент і выявы, якія можна павесіць на бачнае месца ў сваім офісе, пад'ездзе ці іншым зручным месцы.
Марфа Рабкова думала пра затрыманых і арыштаваных. Цяпер самы час падумаць і падтрымаць яе!
Пішыце Марфе!