viasna on patreon

Cупрацоўніца адміністрацыі "Мажаліт" збірала подпісы на сваім прадпрыемстве

2015 2015-08-07T16:26:28+0300 2015-08-07T16:27:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mozhelit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, на магілёўскім прадпрыемстве ААТ “Мажаліт” у працоўны час збіралі подпісы ў падтрымку А. Лукашэнка.

Зборам займалася супрацоўніца адміністрацыі Алена Ермалёнак. Яна значыцца ў спісе ініцыятыўнай групы дзеючага прэзідэнта на афіцыйным сайце “Выбары-2015” пад нумарам 9310.

 

Аднак, у арт. 61 Выбарчага кодэса пазначана:

"Удзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, роўна як і прымус у працэсе збору подпісаў і ўзнагароджанне выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, не дапускаюцца. Парушэнне гэтых патрабаванняў можа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі альбо адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь".

Гэта значыць, што дзеянні Алены Ермалёнак неправамерныя і носяць характар злоўжывання.

Між іншым, адміністрацыі дзяржаўных прадпрыемстваў, збіраючы подпісы за А. Лукашэнка, не ўпершыню парушаюць выбарчае заканадаўства. Выпадкі незаконых збораў подпісаў вядомы на прадпрыемствах “Магілёўхімвалакно”, “Гомелькабель”, на заводзе “Зеніт”, на салігорскіх прадпрыемствах, у Мікашэвіцкай бальніцы, у Гомельскай школе №27 і інш.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” нагадваюць, што ўдзел у выбарчай кампаніі на ўсіх яе этапах з’яўляецца добраахвотным. Тыя, хто парушаюць выбарчае заканадаўства і прымушаюць грамадзянаў падпісвацца супраць іх волі, могуць быць прыцягнутыя да адміністратыўнай і крымінальная адказнасці.

Праваабаронцы гатовыя аказаць прававую дапамогу ў абскарджанні незаконных дзеянняў адміністрацый.
Звязацца можна праз электронную скрыню viasna@spring96.org ці па тэлефонах - 8 (017) 394-63-11, +375 (29) 841-39-81.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства