viasna on patreon

Мікашэвічы: пры зборы подпісаў запрацаваў адміністрацыйны рэсурс

2015 2015-07-30T16:16:37+0300 2015-07-31T09:40:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikashevichi_balnica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: mikashevichi.ru

Фота: mikashevichi.ru

У Мікашэвічскай бальніцы, якая з’яўляецца філіялам Лунінецкай цэнтральнай бальніцы, у працоўны час з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу, адбываецца збор подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.  Пра гэта стала вядома 30  ліпеня сябру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталю Каліноўскаму ад супрацоўнікаў медычнай установы, якія не пажадалі называць свае прозвішчы:

“Санітарачкі падыходзяць і кажуць: “Нас усіх выклікалі да галоўурача  з пашпартамі і тыкалі ў твар паперай: "Падпісвай!" Падпісацца прымусілі за вылучэнне Лукашэнкі.”

“Ініцыятыва” збору подпісаў, хутчэй за ўсё, сыходзіла ад  Андрэя Ганісеўскага, загадчыка філіяла бальніцы.

Віталь Каліноўскі паведамляе, што з падобным прымусам сутыкаюцца і работнікі Мікашэвічскага РУПП “Граніт”. Іх таксама выклікаюць з пашпартамі ў кантору, дзе сядзіць кіраўніцтва, каб падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства