viasna on patreon

У Магілёве на заводзе “Зеніт” подпісы пачалі збіраць, калі яшчэ не былі зарэгістраваны ініцыятыўныя групы

2015 2015-08-04T13:22:24+0300 2015-08-04T13:22:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-zbor-liabedzka-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў Аляксей Паўлоўскі, які збірае подпісы ў падтрымку прэтэндэнта ў прэзідэнты ад Аб’яднанай Грамадзянскай партіі Анатоля Лябедзькі.

-          3 жніўня я збіраў подпісы ў інтэрнатах завода “Зеніт”, якія размяшчаюцца на вуліцы Кедравай. Жыхары інтэрнатаў паведамілі мне, што адміністрацыя прадпрыемства яшчэ на пазамінулым тыдні загадала ўсім рабочым прыйсці з пашпартамі, каб падпісацца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. На той момант яшчэ не распачаўся этап збору подпісаў, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст паведамляе, што на заводзе такім чынам падпісалася ў падтрымку Лукашэнкі каля 500 чалавек. Усім, хто адмаўляўся падпісвацца – пагражалі скасаваннем працоўных кантрактаў. Займаўся зборам подпісаў аддзел АГЧ (адміністрацыйна-гаспадарчая частка).

У сувязі з інцыдэнтам Паўлоўскі накіраваў скаргі ў Цэнтрвыбаркам і Генеральную пракуратуру. Ад гэтых устаноў ён патрабуе адклікаць подпісы, сабраныя з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурса, вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі, а таксама зняць яго з перадвыбарчай гонкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства