viasna on patreon

Дайджэст "Вясны": 28 палітвязняў у чэрвені выйшлі на волю, палова з іх цалкам адбылі тэрмін

2022 2022-07-01T13:05:07+0300 2022-07-01T16:22:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/takarchuk01.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо два гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль кожны тыдзень. На дадзены момант палітвязнямі лічацца 1234 чалавекі. Кожны дзень у краіне праходзяць масавыя затрыманні, а беларускія суддзі выносяць палітычна матываваныя прысуды. Некаторыя асуджаныя па крымінальных справах ужо паспелі адбыць свой тэрмін і выйсці на волю з месцаў зняволення, а некаторых вызваляюць у залі суда адразу пасля прысуду. Па дадзеных праваабаронцаў, у чэрвені на волю вышлі мінімум 28 чалавек. За што палітвязні адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае "Вясна".

14 палітвязняў выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны ў месцах зняволення

Вольга Такарчук пасля выхаду на волю. Крыніца: Белсат
Вольга Такарчук пасля выхаду на волю. Крыніца: Белсат

Гамяльчук выйшаў на волю пасля трох месяцаў арышту

Гамяльчук Уладзімір Кашко 31 траўня выйшаў на волю з гомельскага СІЗА-3. Былога міліцыянта ў лістападзе асудзілі да трох месяцаў арышту паводле артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Яго абвінавацілі ў зліве экстрэмісцкаму Тelegram-каналу персанальных дадзеных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны. Суддзя Андрэй Лагуновіч таксама пастанавіў спагнаць з Кашко кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13 600 рублёў.

Палітвязень Мікіта Прысталенка адбыў увесь тэрмін на «хіміі»

25-гадовы жыхар Віцебску быў асуджаны на адзін год «хіміі» за сарваны дзяржаўны сцяг. Яго прызналі вінаватым па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу (Здзек з дзяржаўнай сімволікі). З 10 верасня 2021 года Мікіта адбываў тэрмін у мазырскай папраўчай установе № 21, а 9 чэрвеня выйшаў на волю.

Палітвязень Вячаслаў Уласевіч цалкам адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўнага сцяга»

9 чэрвеня на волю выйшаў палітзняволены жыхар Баранавічаў пасля году на «хіміі». Вячаславу прысудзілі адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (Здзек з дзяржаўным сцягам). Яго прызналі вінаватым у тым, што 3 красавіка 2021 года ён у стане алкагольнага ап'янення зняў сцяг з будынка па вуліцы Леніна ў Баранавічах. Пасля ён пранёс яго на некаторы адлегласць і кінуў на зямлю, з-за чаго дрэўка зламалася на тры часткі і пашкодзілася палотнішча. Шкода склала 2 рубля 44 капейкі. З чэрвеня 2021 года адбываў тэрмін у шклоўскай папраўчай установе № 49.

Палітзняволеныя Вольга Такарчук і Анастасія Міронцава адбылі тэрміны і выйшлі з гомельскай жаночай калоніі 

Вольга Такрчук пасля выхаду на волю. Крыніца: Белсат
Вольга Такарчук пасля выхаду на волю. Крыніца: Белсат

Раніцай 16 чэрвеня на волю выйшла блогерка і дызайнерка Вольга Такарчук. За кратамі яе ўтрымлівалі больш за год.

Нагадаем, суд Заводскага раёна Мінска 20 снежня прысудзіў Вользе паўтара года калоніі. Яе абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт. 391 КК).

Анастасія Міронцава (злева) пасля выхаду на волю
Анастасія Міронцава (злева) пасля выхаду на волю

Таксама ў гэты дзень з жаночай калоніі выйшла Анастасія Міронцава. Яе разам з сястрой Вікторыяй затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. Справа звязана з падзеямі 10 жніўня ў Мінску. Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў. 1 красавіка Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў.

Сясцёр Міронцавых пакаралі пазбаўленнем волі на два і два з паловай гады

Суддя Аляксандр Волк палічыў віну Анастасіі і Вікторыі Міронцавых даказанай і асудзіў дзяўчат адпаведна на два і два з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Двое сяброў адбылі тэрмін за падпал дзяржаўнага сцяга

Уладзіслаў Тамашэвіч і Аляксей Чашун пасля вызвалення
Уладзіслаў Тамашэвіч і Аляксей Чашун пасля вызвалення

Жыхароў Маладзечанскага раёна Уладзіслава Тамашэвіча і Аляксея Чашуна затрымалі 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 КК). Іх вінавацілі ў падпале дзяржаўнага сцяга, размешчанага каля адной з крамаў у сяле Краснае Маладзечанскага раёна. 29 лістапада 2021 суд вынес рашэнне: Уладзіслаў — 1 год і 5 дзён зняволення, а Аляксею — 1 год калоніі.

Спачатку на волю з магілёўскай турмы выйшаў Аляксей, а праз пяць дзён з бабруйскай калоніі № 2 выйшаў Уладзіслаў.

Палітзняволены мінчук выйшаў на волю, адбыўшы тэрмін за ўдзел у акцыях пратэсту

Мінчук Яўген Курганаў быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках 30 кастрычніка 2020 года. Спачатку яму было прад'яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках у жніўні (ч. 2 арт. 293 КК), але потым справу перакваліфікавалі на арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). 23 сакавіка 2021 года суд Заводскага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яўген мае інваліднасць трэцяй групы. 18 чэрвеня Яўген выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15.

Трое мінчукоў, асуджаных за сарваны дзяржаўны сцяг, выйшлі на волю з калоній

26-гадовую Яну Мілеўскую затрымалі 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Яе, а таксама яшчэ Максіма Мычко і Аляксандра Бендзя, абвінавацілі ў тым, што яны сарвалі дзяржаўны сцяг на адной з вуліц Гомеля. Іх асобы былі ўстаноўленыя з дапамогай камер відэаназірання. Палітвязняў асудзілі да аднаго года калоніі. Усе маладыя людзі — з Мінска, яны прыязджалі ў Гомель на спаборніцтвы па пляжным валейболе.

23 чэрвеня палітзняволеныя скончылі адбываць тэрмін і выйшлі на волю.

Палітвязні Уладзімір Колас і Максім Шырынскі, асуджаныя да "хіміі", адбылі свае тэрміны

Уладзімір быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). Трэцяга красавіка 2021 Коласа затрымалі, змясцілі ў ІЧУ, а затым этапавалі да месца адбыцця пакарання. З 14 красавіка знаходзіўся ў папраўчай установе № 46. Але нядаўна ў судзе Круглянскага раёна палітзняволенаму ўзмацнілі рэжым за «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове» і перавялі ў магілёўскую турму № 4.

Максім — жыхар Навагрудка, асуджаны судом Карэліцкага раёна на адзін год «хіміі» па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). З чэрвеня 2021 года знаходзіўся ў папраўчай установе № 21 у Мазыры.

24 чэрвеня палітвязні скончылі адбываць тэрміны і выйшлі на волю.

Жыхар Салігорска выйшаў на волю з калоніі "Воўчыя норы"

Юрый Самусевіч быў асуджаны да 1 года і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у 5 800 рублёў па ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 179 КК (Замах на незаконны збор звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды). Пасля ўнесеных зменаў у Крымінальны кодэкс справа Самусевіч была перагледжаная: мужчыну асудзілі да 1 года і 3 месяцаў пазбаўлення волі па арт. 203-1 КК. Свой тэрмін мужчына адбываў у «Воўчых норах» (ПК-22).

14 палітвязняў вызвалілі ў залі суда пасля прысудаў па крымінальных справах

Першае фота Аксаны Колб на волі
Першае фота Аксаны Колб на волі

Пасля прысудаў па крымінальных справах мінімум 14 палітзняволеных (дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам) выйшлі на волю са следчых ізалятараў. У залі суда вызвалілі дзевяць палітзняволеных, якія будуць знаходзіцца на волі да накіравання іх у ПУАТ:

Галоўную рэдактарку "Новага Часу" Аксану Колб асудзілі да 2,5 гадоў "хіміі"

Аксану пасля амаль двух месяцаў у СІЗА вызвалілі ў залі суда да накіравання адбыцця тэрміна.

Яшчэ пяць палітвязняў былі асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і таксама выйшлі на волю пасля суда. Гэта:

Палітзняволены студэнт збег з «хіміі» і цяпер знаходзіцца ў бяспецы 

Іван Ніканаў
Іван Ніканаў

Стала вядома, што палітвязень Іван Ніканаў здолеў уцячы з хіміі і цяпер ён знаходзіцца ў Літве. Студэнт БДУІР быў затрыманы у кастрычніку 2021 года і потым асуджаны да 3 гадоў «хіміі». Тэрмін Іван адбываў у ПУАТ № 7.


"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам вынікі судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і на Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства