viasna on patreon

Блогерцы Вользе Такарчук прысудзілі паўтара года калоніі

2021 2021-12-20T14:27:37+0300 2021-12-20T17:54:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/takarchuk-volga-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Такарчук

Вольга Такарчук

Суд Заводскага раёна Мінска ў панядзелак, 20 снежня, вынес прысуд палітычнай зняволенай блогерцы Вользе Такарчук. Яе абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт.391 КК).

Справу разглядала суддзя Алена Капцэвіч.

Вольгу Такарчук затрымлівалі некалькі разоў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 19 траўня 2021 года ў кватэру, дзе яна жыве з мужам і двума непаўналетнімі дзецьмі, прыйшлі з ператрусам. На той момант яна ўжо была ў статусе падазраванай па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу (абраза суддзі і паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі — ч. 1 арт. 391 і арт. 188 КК). Пасля апошняга затрымання Вользе дадалі новае абвінавачванне: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 артыкул КК).

Яна была змешчаная да суда пад варту і ўтрымлівалася зпачатку ў турме ў Жодзіна, затым у СІЗА №1 Мінска.

Блогерку абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года, а таксама ў вырабе і размяшчэнні відэароліка, «які змяшчае ілжывыя звесткі, што не адпавядаюць рэчаіснасці ў дачыненні да сацыяльнага педагога адной з гімназій у Брэсцкай вобласці і ў абразах у адрас суддзі суда Першамайскага раёна Мінска.

У Мінску пачаўся суд над вядомай блогеркай Вольгай Такарчук

Суд Заводскага раёна Мінска 16 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы палітычнай зняволенай блогеркі Вольгі Такарчук. Яе вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

На першае судовае пасяджэнне, акрамя двух чалавек, патрапіць ніхто не змог.

20 снежня суддзя Капцэвіч абвясціла прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства