viasna on patreon

Галоўную рэдактарку "Новага Часу" Аксану Колб асудзілі да 2,5 гадоў "хіміі"

2022 2022-06-15T14:40:17+0300 2022-06-15T14:40:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kolb-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 15 чэрвеня, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд палітзняволенай журналістке і галоўнай рэдактарцы газеты "Новы Час" Аксане Колб. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і прызначыў 2,5 гады "хіміі". Такі тэрмін ёй прызначылі за ўдзел у адным жнівеньскім Маршы ў 2020 годзе. Аксану пасля амаль двух месяцаў у СІЗА вызвалілі ў залі суда да накіравання адбыцця тэрміна.

Аксана Колб. Фота:
Аксана Колб. Фота: "Новы Час"

Судовы працэс над Аксанай распачаўся 7 чэрвеня. Яе абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршы ад 16 жніўня 2020 года. Аксана віну прызнала поўнасцю. "Мінсктранс" прад'явіў пазоў на суму 5980 рублёў за "перакрыццё дарог"Аксана сваю віну ў гэтым вызнае часткова. Яна сцвярджае, што знаходзілася на праезнай частцы ўсяго некалькі хвілінаў.

Даследванне пісьмовых доказаў па хадайніцтве пракурора было праведзена ў закрытым пасяджэнні. Пасля перапынку ў судзе пракурор запрасіў для палітзняволенай пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў. Менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя Карсюк. Ад апошняга слова журналістка адмовілася.

Нагадаем, раніцай 20 красавіка група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала ў кватэру, дзе жыве журналістка: яны паведамілі, што забіраюць жанчыну на допыт у Следчы камітэт, з якога яе так і не выпусцілі. Ужо праз два дні — 22 красавіка — стала вядома, што ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Аксану перавялі ў мінскі СІЗА-1, дзе яна ўтрымлівалася да суда. 


Газета «Новы час» выдавалася з 2002 году на беларускай мове. Яна была з нямногіх недзяржаўных газет, якая трапляла ў турмы, — яе можна было выпісаць палітвязням, але ў 2021 годзе газету выключылі з сістэмы афіцыйнага распаўсюджвання, і рэдакцыя стала рассылаць газету ў канвертах, у тым ліку палітвязням у турмы. У жніўні 2021 году «Новы час» перастаў выходзіць на паперы, бо друкарні адмаўляліся яе друкаваць. Восенню 2021 года ў Беларусі заблакавалі і сайт выдання, з таго часу журналісты публікуюць свае матэрыялы на люстэрку сайта і ў сацсетках.

Журналістаў выдання і Аксану раней затрымлівалі, канфіскоўвалі тэхніку. Нягледзячы на ціск на журналістаў, допыт у СК у кастрычніку 2021 года Аксана Колб прынцыпова вырашыла застацца ў Беларусі. Сталыя аўтары "Новага часу" Дзяніс Івашын і Мікалай Дзядок — палітвязні і знаходзяцца за кратамі.

Пракурор запрасіў для галоўнай рэдактаркі газеты "Новы Час" Аксаны Колб 2,5 гады "хіміі"

Аксана паўтара месяца ўтрымліваецца за кратамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства