viasna on patreon

Усё часцей суды па дыфамацыйных артыкулах праходзяць у закрытым фармаце: новае за тыдзень

2021 2021-12-18T13:15:14+0300 2022-06-23T13:04:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adnaklasniki_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК).

"Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах.

Траіх мінчукоў асудзілі за здзек з дзяржаўнага сцяга ў Гомелі

Судом Цэнтральнага раёна г. Гомеля 10 снежня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да трох жыхароў Мінска, 1995, 1996, 1987 гадоў нараджэння, якія абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 Крымінальнага кодэкса (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Салоўскі.

Абвінавачаныя Максім Мычко, Яна Мілеўская і Аляксандр Бендзь, знаходзячыся ў Гомелі 29 жніўня 2021 года, у стане алкагольнага ап'янення каля дома па вул. Савецкай, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове, выказваючы абразлівае стаўленне да Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сарвалі яго, які затым абвінавачаны Мычко кінуў на тратуар.

Іх асобы былі ўстаноўленыя з дапамогай камер відэаназірання.

Прысудам суда ўсе абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі ў здзеку над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і на падставе арт. 370 КК ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожнаму.

 Адзін год пазбаўлення волі за абразу прэзідэнта

Судом Добрушскага раёна 15 снежня вынесены прысуд Івану Хвешчуку па крымінальнай справе аб публічнай абразе ў сацыяльных сетках Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Святлана Лук’янава.

Па прапанове абвінавачання суд праходзіў у закрытым рэжыме, без удзелу знаёмых і сваякоў.

Прысудам суда Хвешчуку было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмін на адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама пастаноўлена канфіскаваць мабільны тэлефон "ZTE Blade А5 2019", як сродак здзяйснення злачынства.

Берасце: кароткім радком

16 снежня ў Маскоўскім судзе Берасця суддзя Марына Скалковіч абвясціла прысуд Мацвею Браткоўскаму. Мужчыну прызналі вінаватым па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначылі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Менавіта такое пакаранне запытвала дзяржабвінавачанне, паведамляе  Брэст/Вясна.

* * *

Брэсцкі абласны суд разгледзеў 17 снежня апеляцыйную скаргу на прысуд Аксане Ткачук.

9 лістапада 2021 Маскоўскі суд Берасця ў асобе суддзі Марыі Аліферук прызнаў жанчыну вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 368 (абраза прадстаўніка ўлады і абраза Прэзідэнта РБ адпаведна). Ткачук было прызначана пакаранне-2 гады "хіміі" па арт. 368 і 1 год "хіміі" па арт. 369, а ў сукупнасці па двух артыкулах — 2 гады 6 месяцаў "хіміі". Калегія суддзяў абласнога суда сёння пастанавіла: прысуд і пакаранне пакінуць нязменнымі.

На разглядзе апеляцыі дакладваў суддзя Андрэй Васілюк.

Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства