viasna on patreon

Суд над студыяй мэблі за "экстрэмізм" і чарговае затрыманне за ролік у TikTok: хроніка пераследу 13 снежня

2024 2024-12-13T14:49:41+0300 2024-12-13T14:49:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2024_12_13_zatrymanne-za-rolik-u-tyktoku_dzjauczyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Жлобіне за "распаўсюд экстрэмізму" збіраюцца судзіць студыю мэблі

На 19 снежня ў судзе Жлобінскага раёна запланаваны судовы працэс датычна прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Студыя мэблі "Дом 5". Прадпрыемства вінавацяць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Працэс будзе ўзначальваць суддзя Святлана Рубахава. Сутнасць абвінавачванняў у дачыненні да студыі мэблі пакуль невядомая.

Раней на Гомельшчыне не фіксавалася выпадкаў судовага пераследу юрыдычных асобаў за «распаўсюд экстрэмізму», паведаміла "Гомельская Вясна".


20-гадовую жыхарку Смаргоні затрымалі за танец у міліцэйскай форме ў TikTok

Паведамляецца, што дзяўчыне прызначылі штраф па адміністрацыйнай справе за нашэнне формы асобай, якая не мае на гэта права.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства