Запрашаем на прэзентацыю дакладаў Праваабарончага цэнтру "Вясна" у Вільні
Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў межах Тыдня супраць катаванняў запрашае на прэзентацыю трох апошніх дакладаў арганізацыі. Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу 24 чэрвеня ў 12:00 у Вільні (прастора IMAGURU, вул. Vytenio, 18, 5 паверх).
На мерапрыемстве будуць прэзентаваны тры даклады ПЦ "Вясна": “Крымінальны пераслед па палітычных матывах. Беларусь 2021-2022”, “Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у Беларусі за 2021-2022 гады”; “Месцы несвабоды ў Беларусі. Справаздача за 2020-2021 гады”.
Падчас прэзентацыі будуць агучаныя апошнія дадзеныя па палітычна матываваным адміністрацыйным і крымінальным пераследзе ў Беларусі, а таксама па ўмовах утрымання ў месцах несвабоды. Праваабаронцы распавядуць пра вядомыя факты катаванняў і прыніжальнага годнасць абыходжання, зафіксаваныя як у Мінску, так і ў рэгіёнах за апошні год. Акрамя таго, на мерапрыемстве будуць агучаны апошнія навіны па ўмовах утрымання і стане зняволеных праваабронцаў “Вясны”.
Уваход на прэзентацыю вольны, але для ацэнкі колькасці жадаючых наведаць мерапрыемства просім запоўніць кароткую форму рэгістрацыі.
Крымінальны пераслед у Беларусі: “Прававая сістэма краіны цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі”
Месцы несвабоды ў Беларусі: зняволеныя ўтрымліваюцца ў непрымальных умовах і зазнаюць катаванні
Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы