Навіны на тэму: прэс-канферэнцыя
21.06.2022 Запрашаем на прэзентацыю дакладаў Праваабарончага цэнтру "Вясна" у Вільні
Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў межах Тыдня супраць катаванняў запрашае на прэзентацыю трох апошніх дакладаў арганізацыі. Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу 24 чэрвеня ў 12:00 у Вільні (прастора IMAGURU, вул. Vytenio, 18, 5 паверх).
09.11.2020 У суботу адбудзецца міжнародная дыскусія "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар". Можна стаць онлайн-слухачом
У суботу, 14 лістапада, "Голас адваката" сумесна з Камітэтам абароны адвакатаў, у партнёрстве з Маскоўскай Хельсінскай групай, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і праваабарончым фондам "Lawyers for Lawyers", правядуць міжнародную онлайн-дыскусію, прысвечаную падзеям, якія адбываюцца ў беларускай адвакатуры.
20.10.2020 У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека»
Мерапрыемства арганізавалі і правялі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт".
09.08.2020 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта. Змена месца і часу мерапрыемства!
Выніковая прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў Мінску 10 жніўня.
12.02.2020 Ужо сёння! Прэзентацыя маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання
У чацвер, 13 лютага, праваабаронцы “Вясны” прадставяць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2018-2019 гады. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю.
29.11.2019 “Хутчэй цяжка” і ніколі "вельмі лёгка". Прэзентавана даследаванне па свабодзе асацыяцый
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend 28 лістапада зрабілі прэзентацыю CSO Meter і даклада пра свабоду асацыяцыяў у УПА.
28.06.2018 Наколькі незалежныя адвакаты ў Беларусі? Запрашаем на прэзентацыю!
На аснове новага сумеснага дакладу Парыжскай калегіі адвакатаў, Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і Праваабарончага цэнтра "Вясна", арганізатары прадставяць аналіз сітуацыі адвакатаў у Беларусі з пункту гледжання захавання дзяржавай асноўных прынцыпаў незалежнасці адвакацкай прафесіі.
14.11.2017 Мясцовыя выбары на фоне няздзейсненых зменаў у ВК – прэс-канферэнцыя праваабаронцаў
Кампанія незалежнага назірання "Праваабаронцы за свабодныя выбары" запрашае на прэс-канферэнцыю, якая пройдзе 16 лістапада ў офісе ПЦ "Вясна" (вул. Мяржынскага, 8-26). Пачатак у 11:00.
28.09.2017 Сацыяльныя актывісты распавялі падрабязнасці ператрусаў у сваіх дамах
Сацыяльныя актывісты, у якіх 26 верасня праходзілі ператрусы, правялі прэс-канферэнцыю, падчас якой распавялі падрабязнасці таго, што адбывалася ў той дзень у іх дамах.
23.06.2017 26 чэрвеня ў Мінску адбудзецца канферэнцыя па акадэмічных свабодах у Беларусі
У межах канферэнцыі плануецца падпісанне супольнага звароту да партнёраў беларускіх універсітэтаў за мяжой з апісаннем сітуацыі і з заклікам станоўча паўплываць на стан з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў у Беларусі.
23.03.2017 Прэс-канферэнцыя са сваякамі затрыманых па справе аб падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў”
Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае на прэсавую канферэнцыю з роднымі і блізкімі тых, каго затрымалі спецслужбы ў апошнія дні з прад’яўленнем абвінавачвання ў падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў”.
12.09.2016 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў
Прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адбудзецца 12 верасня ў канферэнц-залi гатэля “Манастырскі” (вул. Кірылы і Мефодзія, 6). Пачатак у 10:30.
12.08.2016 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завершаных этапаў парламенцкай кампаніі
15 жніўня ў 12.00 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю «Праваабарончая ацэнка завершаных этапаў выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь”.
12.10.2015 Праваабаронцы прадставілі вынікі маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў (відэа, аўдыё)
12 кастрычніка ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў прэзідэнта.
11.10.2015 Глядзіце прэс-канферэнцыю "Праваабаронцаў за свабодныя выбары" ўжывую
Каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” даюць прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 11 кастрычніка.