viasna on patreon

Ужо сёння! Прэзентацыя маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання

2020 2020-02-12T17:31:00+0300 2020-02-13T08:11:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daklad_nesvabody.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чацвер, 13 лютага, праваабаронцы “Вясны” прадставяць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2018-2019 гады. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю.

daklad_nesvabody.jpg
Калаж spring96.org

Пра што справаздача?

Справаздача сумуе вынікі даследаванняў стану правоў чалавека ва ўстановах несвабоды за 2018 і 2019 гады, актуалізуе інфармацыю аб праведзеных з удзелам "Вясны" стратэгічных справах, звязаных з парушэннем дзяржавай правоў чалавека.

Хто прэзентуе маніторынг?

  • Павел Сапелка, юрыст “Вясны”, аўтар справаздачы, эксперт у пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы;
  • Барыс Бухель, юрыст магілёўскага аддзялення “Вясны”, прадстаўнік ад "Магілёўскага праваабарончага цэнтра" грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі па Магілёўскай вобласці;
  • Аляксандр Буракоў, праваабаронца магілёўскага аддзялення “Вясны”, ініцыятар зваротаў па паляпшэнні ўмоваў утрымання ў пенітэнцыярных установах Беларусі.

Дзе і калі?

Прэзентацыя маніторынгавай справаздачы адбудзецца 13 лютага ў 11:00 у офісе ПЦ “Вясна” па вул. Мяржынскага, 8-26 (метро “Парк Чалюскінцаў”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства