viasna on patreon

Крымінальны пераслед у Беларусі: “Прававая сістэма краіны цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі” Дакумент

2022 2022-05-19T12:06:44+0300 2022-05-27T13:32:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cover_ug2022.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі даклад “Крымінальны пераслед па палітычных матывах. Беларусь 2021-2022 гг.”, у якім прааналізавалі судовыя працэсы і рэпрэсіі з боку уладаў да грамадзянаў краіны за папярэдні год. Мэта даклада - павысіць інфармаванасць грамадскасці, нацыянальных і міжнародных інстытутаў, дзяржаўных органаў аб парушэннях правоў чалавека ў 2021-2022 гадах у Беларусі ў перыяд вострага крызісу правоў чалавека пасля выбараў прэзідэнта, ва ўмовах татальнага знішчэння і падаўлення інстытутаў грамадзянскай супольнасці.

З красавіка 2021 года па красавік 2022 года праваабаронцы праманіторылі больш за 1200 судовых працэсаў і рашэнняў па крымінальных справах і прыйшлі да высновы, што рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў насілі масавы і паўсюдны характар, а у судах адбываецца паўсюднае парушэнне нацыянальных нормаў права, канстытуцыйных і міжнародна прызнаных стандартаў справядлівага суда, што падрывае давер да органаў правапарадку, а таксама давер і павагу да сістэмы правасуддзя.

“Зноў варта канстатаваць, што ўлады Беларусі дапускаюць масавыя і сістэмныя парушэнні правоў чалавека, а прававая сістэма краіны не ў сілах забяспечыць належную прававую абарону парушаных правоў і цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі”, - падрэсліваецца ў дакладзе.

Крымінальны пераслед у Беларусі: “Прававая сістэма краіны цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства