Мінгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Лявону Халатрану

2021 2021-04-30T12:58:42+0300 2021-04-30T14:23:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/halatran_apsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лявон Халатран у Мінскім гарадскім судзе. Фота spring96.org

Лявон Халатран у Мінскім гарадскім судзе. Фота spring96.org

30 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана на прысуд Фрунзенскага суда, які пакараў мужчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Нагадаем, Лявона Халатрана вінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэксу: нібыта ён перакрываў дарогі ў раёне вуліцаў Куйбышава-Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні ў ноч з 9 на 10 жніўня, і такім чынам прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Лявон сваёй віны не прызнаў.

Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў

19 лютага суд прызначыў палітвязню пакаранне ў выглядзе двух гадоў "хіміі", менавіта такі вырак запрасіў пракурор. 

Сёння Мінскі гарадскі суд пастанавіў пакінуць рашэнне Фрунзенскага суда без зменаў, а скаргу Лявона Халатрана без задавальнення.

Як судзілі Лявона Халатрана:

У Мінску судзяць палітвязня Лявона Халатрана

Згодна з абвінавачваннем, Лявон Халатран прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеннях ў ноч з 9 на 10 жніўня, якія пацягнулі грубае парушэнне грамадскага парадку, а менавіта публічна заклікаў людзей да такіх дзеянняў праз інтэрнэт, перакрываў дарогі па вуліцах Багдановіча-Машэрава і Куйбышава-Машэрава ў Мінску, перашкаджаў руху транспарта, выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні.

Для Лявона Халатрана пракурор запрасіў два гады абмежавання волі

У працэсе працягнулі вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы і даследвалі рэчыўныя доказы. Былі праслуханыя тэлефонныя размовы розных людей, у тым ліку Антона Бяленскага і Юрыя Савіцкага.

"Здагадкі не могуць з'яўляцца падставай для прысуду!" Што сказаў у апошнім слове Лявон Халатран

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 17 лютага кіраўнік Ruin Bar ОК16 і валанцёр выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявон Халатран выступіў з апошнім словам.

Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана

19 лютага ў 10 гадзін у судзе Фрунзенскага раёна быў абвешчына прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства