Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана
Сёння ў 10 гадзін у судзе Фрунзенскага раёна быў абвешчына прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі», піша «Белсат».
Яго вызвалілі ў залі суда на перыяд абскарджання прысуду.
Нагадаем, Лявона Халатрана прызналі вінаватым паводле арт. 342-га Крымінальнага Кодэксу. Нібыта ён перакрываў дарогі ў раёне вуліцаў Куйбышава-Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Пракурор прасіў 2 гады хіміі. Лявон віны не прызнаў.
Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў.
"Здагадкі не могуць з'яўляцца падставай для прысуду!" Што сказаў у апошнім слове Лявон Халатран
Для Лявона Халатрана пракурор запрасіў два гады абмежавання волі
У Мінску судзяць палітвязня Лявона Халатрана
Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс.