viasna on patreon

У Гомелі вынеслі суровыя прысуды па справе аб "кактэйлях Молатава"

2021 2021-02-22T11:10:58+0300 2021-02-22T15:36:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel_troika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дмітрый Карнееў, Мікіта Залатароў і Леанід Кавалёў у дзень прысуда. Фота "Гомельская Вясна"

Дмітрый Карнееў, Мікіта Залатароў і Леанід Кавалёў у дзень прысуда. Фота "Гомельская Вясна"

У Чыгуначным судзе Гомеля раніцай 22 лютага былі агучаныя прысуды па так званай справе аб "кактэйлях Молатава", піша Гомельская Вясна.

На лаве падсудных 16-гадовы Мікіта Залатароў, 25-гадовы Дзмітрый Карнееў і 28-гадовы Леанід Кавалёў, якіх абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў тым, што яны 10 жніўня ў цэнтры горада кідалі "кактэйлі Молатава". 

Пракурор Яўген Фартушняк запрасіў для падсудных наступныя тэрміны: 

  • Леаніду Кавалёву — 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму;
  • Дзмітрыю Карнееву — 8 гадоў пазбаўлення волі калоніі строгага рэжыму;
  • Мікіту Залатарову — 6 гадоў выхаваўчай калоніі.

Пракурор запрасіў тэрміны абвінавачаным па справе аб "кактэйлях Молатава" ў Гомелі: ад 6 да 8 гадоў

У Гомелі працягваецца суд над Леанідам Кавалёвым, Дзмітрыем Карнеевым і Мікітам Залатаровым, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў тым, што яны 10 жніўня ў цэнтры горада кідалі "кактэйлі Молатава".

Сёння суддзя Дзмітрый Дзябой вынес прысуд і пакараў Кавалёва шасці гадамі пазбаўлення волі, Карнеева - васьмю гадамі, а непаўналетняга Залатарова - пяццю гадамі выхаваўчай калоніі. 

Як паведамляе Радыё Свабода, усіх падсудных апраўдалі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

Пасля прысуду ў Мікіты Залатарова пачалася істэрыка. Ён кідаўся на краты і крычаў:  

"Выпусціце мяне адсюль!"

Хлопец хварэе на эпілепсію. Ягоны бацька расказваў журналістам, што Мікіту білі ў міліцыі і СІЗА. На гэта адвакат падаваў скаргу, але органы не знайшлі складу злачынства. Мікіта заявіў на судзе, што яго білі не толькі ў жніўні, але і 29 снежня ў гомельскім СІЗА. Таксама падлетак заявіў на судзе, што яму ў СІЗА не даюць таблетак. «Канваір сказаў: „Ты палітычны, здохнеш“», — сказаў непаўналетні.


Нагадаем, 28-гадовага Леаніда Кавалёва, 16-гадовага Мікіту Залатарова і 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева абвінавачваюць у незаконным вырабе выбуховых рэчываў, гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, удзеле ў масавых беспарадках, а Кавалёва — яшчэ і ў іх арганізацыі і ўцягванні непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства.

Паводле папярэдняй версіі следства, Кавалёў вырабіў два "кактэйлі Молатава", перавёз іх у цэнтр горада і схаваў у адным з двароў. Увечары 10 жніўня ён прыехаў у раён правядзення пратэстных мітынгаў, дзе знайшоў выканаўцаў свайго злачыннага плана — 25-гадовага жыхара Добруша Карнеева і 16-гадовага Залатарова. Мужчына перадаў новым знаёмым "кактэйлі Молатава" для таго, каб яны падпалілі сцяну якога-небудзь дома, а затым стаў пераконваць іх здзейсніць больш радыкальныя дзеянні — падпаліць гарадскі аўтобус ці аўтазак. На шляху маладыя людзі сустрэлі вайскоўцаў вайсковай часткі 5525 і кінулі "кактэйлі" ў іх бок. Шкляная бутэлька ўпала каля вайскоўцаў і разбілася аб асфальт. Карнееў і Залатароў ўцяклі — іх затрымалі пазней. А Кавалёва ў гэты ж вечар.

Кавалёў і Залатароў сваю віну не прызнаюць. Карнееў прызнае часткова.

Што адбываецца на судзе па справе Гомельскай тройкі?

Абвінавачаны Дзмітрый Карнееў у працэсе кажа, што Мікіту Залатарова і Леаніда Кавалёва раней не ведаў, знаёмы не быў. Калі адключылі інтэрнэт па ўсёй краіне, даведаўся, што будуць мітынгі ў Гомлі.

У Гомелі за два "кактэйлі Молатава" судзяць трох чалавек

У судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля 18 студзеня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 16-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства