viasna on patreon

У Жлобіне вынесены прысуд непаўнагадоваму Прохараву: два гады выхаваўчай калоніі Дапоўнена

2021 2021-02-08T17:30:00+0300 2021-02-08T17:56:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/proharau-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Прохараў пасля прысуду.

Віталь Прохараў пасля прысуду.

Суд Жлобінскага раёна 8 лютага працягвае разглядаць крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Ірына Прадун, пракурор – Андрэй Аношка.

У абвінавачванні пракурор адзначыў, што 10 жніўня Прохараў шпурлянуў не менш аднаго камяня ў аўтазак, чым прычыніў матэрыяльную шкоду аўтамабілю (820 рублёў).

10 жніўня Віталь Прохараў быў затрыманы амапаўцамі і, па ягоных словах быў моцна збіты. Пасля яго адпусцілі дадому, а неўзабаве абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ і аштрафавалі.

Сам Прохараў падчас дачы паказанняў у судзе сказаў, што ён не кідаў камень, але каб “папіярыцца ў сваім інстаграме” пахваліўся, што пабіў лабавое шкло аўтазака. Гэта запісаў на мабільны яго прыяцель і выклаў у “Тэлеграм”.

2 лютага ў судзе былі дапытаныя сведкі.

Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер

Ад дарослых зонаў бабруйская выхаваўчая калонія №2 адрозніваецца толькі колькасцю кантынгента. Тут усяго тры атрады, у кожным з якіх прыкладна па 80 чалавек.

Сёння праз скайп апыталі яшчэ аднаго “сакрэтнага” сведку, змяніўшы яго імя, голас і адрас.

На пытанне адваката, ці бачыў ён момант кідання Прохаравым камяня ў аўтазак, адказаў, што сам момант не бачыў.

- Значыць гэта вашае меркаванне?

Сведка: “Так”.

Пракурор удакладніў: “Дык кідаў ці не камень Прохараў?

Светка адказаў што так.

Далей у судзе пачаліся спрэчкі бакоў.

Пракурор просіць суд прызнаць Прохарава вінаватым па 2-х артыкулах - 342 і 364 КК. Змягчаючых віну абставін няма, таму патрабуе пазбаўленне волі на 2 гады у калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачанага ўзяць пад варту.

Віталь Прохараў. Фота:

Жлобінскі пракурор Аношка ў судзе над непаўнагадовым Прохаравым: “Чэсны чалавек не будзе апранаць маску!”

Адвакат абвяргае прад’яўленыя абвінавачванні і просіць апраўдальнага прысуду.

Суддзя абвяшчае прысуд: два гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі

Будзе дапоўнена.

"Папіярыўся ў інстаграме" і патрапіў пад артыкул. У Жлобіне судзяць непаўнагадовага

У судзе сведка прызнаўся, што было цёмна і дакладна ён не можа ўжо сказаць, што ў руцэ Прохарава быў менавіта камень, магчыма і іншы прадмет.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства