viasna on patreon

Да трох гадоў калоніі асудзілі аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага

2021 2021-02-02T10:12:47+0300 2021-02-02T10:13:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niaronski_sud_78.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Лагойскага раёна асудзіў 2 лютага палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Судзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342. Палітвязня абвінавацілі ў закліках у сваіх роліках "Слуцк для жизни" да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага.

Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе. Фота: spring96.org
Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе. Фота: spring96.org

Дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Ляўковіч запрашваў у суда для Уладзіміра Няронскага тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта самае строгае пакаранне з усіх магчымых. Палітвязень цалкам прызнаў віну па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады), а па арт. 342 КК — не.   

За час зняволення пад варту Уладзіміру Неронскаму прыйшло 270 лістоў падтрымкі і салідарнасці
За час зняволення пад варту Уладзіміру Няронскаму прыйшло 270 лістоў падтрымкі і салідарнасці

Храналогія суда над Уладзімірам Няронскім:

Абаронца Няронскага: Амаль за восем месяцаў следства так і не здабыла доказаў яго віны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса

"Вясна" публікуе аргументы абаронцы Уладзіміра Няронскага, згодна з якімі віна палітвязня па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса не даказаная.

"Чалавек выказвае меркаванне, а вы кажаце: "Паверыўшы ў сваю беспакаранасць". Апошняе слова Няронскага ў судзе

29 студзеня Уладзімір Няронскі выступіў у судзе з апошнім словам. Вось што ён сказаў — публікуем стэнаграму прамовы палітвязня.

Пракурор запрасіў для Уладзіміра Няронскага 3 гады "калоніі"

"Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам: сёння адбудуцца спрэчкі бакоў, а Няронскі выступіць з апошнім словам.

Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

"Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім

Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства