viasna on patreon

Пракурор запрасіў для Уладзіміра Няронскага 3 гады "калоніі" Дапоўнена

2021 2021-01-29T10:41:00+0300 2021-01-30T00:46:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_niaronski_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Лагойскага раёна 29 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага блогера Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369. Гэта ўжо пяты судовы працэс, суд цягнецца з 12 студзеня. Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі "незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах" у некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку мітынг у Гродне 29 траўня, дзе затрымалі Сяргея Ціханоўскага і іншых удзельнікаў выбарчага пікета, хаця ў гэты час сам Няронскі ўжо амаль месяц адбываў "суткі". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкама ў сваіх відэароліках на ютуб-канале "Слуцк для жизни". Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам: сёння адбудуцца спрэчкі бакоў, а Няронскі выступіць з апошнім словам.  

Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе 13 студзеня. Фота: spring96.org

Дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Ляўковіч лічыць, што віна Няронскага даказаная па абодвух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 369 і 342.

Паводле артыкула 369 КК віну Уладзімір Няронскі прызнаў цалкам. Віна даказваецца не толькі паказаннямі палітвязня, але і размешчанымі ў інтэрнэце, а таксама выдаленымі відэаролікамі "Слуцк для жизни", па якіх была праведзена лінгвістычная экспертыза, якая пацвердзіла негатыўную ацэнку старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага не толькі ў змесце, але і назве аднаго з ролікаў, аглядам яго тэлефона, паказаннямі пацярпелага Янчэўскага, які заявіў, што выказванні ў роліках Неронскага прынізілі яго гонар і годнасць.

На думку дзяржабвінаваўцы, віна Няронскага даказаная і па ч. 1 арт. 342 КК. Пракурор заявіў, што ў роліках Няронскага маюцца публічныя заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве.

Паводле абвінавачання, Уладзімір Няронскі ў роліках крытычна выказваўся наконт уладаў, "пратэставаў супраць дзеючай улады", яго ролікі маюць апазіцыйную накіраванасць. Віна Няронскага пацвярджаецца словамі Няронскага з ролікаў: "Ці не прасцей выйсці на плошчу? Не бойцеся міліцыі са шчытамі! Плюйце ў іх", "Плошчы быць! Мільён адсоткаў!" "Рэвалюцыя заўсёды так рабілася. Будуць ахвяры", "Чыноўнікі робяць сапраўдны генацыд супраць людзей" і іншымі. Пракурор у спрэчках працытаваў у якасці доказу ягонай віны яшчэ дзясяткі выразаў з ролікаў "Слуцк для жизни".

Таксама на думку пракурора, даказаныя і сувязі яго з Ціханоўскім і Статкевічам: першы стварыў яму акаўнт, а другога быў знойдзены тэлефон у запісной кніжкі Неронскага. Таксама пра сувязі з Ціханаўскім пракурор прыводзіць факт, што ў паездкі па гарадах яны ездзілі разам і сядзелі ў адной машыне побач, пра што сведчыць адзін з ролікаў "Слуцк для жизни", дзе Няронскі кажа, што "Толькі рэвалюцыя выратуе".

Пракурор тлумачыць даказанасць віны Неронскага па арт. 342 КК таксама яго жэстам з адным пальцам у бок у міліцыі ў машыне, што зафіксавана на адным з ролікаў "Слуцк для жизни".

Таксама дзяржабвінаваўца падкрэсліў, што ў Няронскага быў палітычны вопыт: ён балатаваўся раней у дэпутаты.

Ляўковіч лічыць, што Уладзімір Няронскі здзейснеў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 342 КК, групай асобаў [з Статкевічам і Ціханоўскім] па матывах ідэалагічнай і палітычнай варожасці. Па думку дзяржабвінаваўца, Няронскі заклікаў у сваіх відэароліках да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады.

У выніку, дзяржаабвінаваўца запрасіў у суда пакаранне для Уладзіміра Няронскага ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прамову адваката ў спрэчках і апошняе слова Уладзіміра Няронскага "Вясна" апублікуе пазней.

Прысуд будзе абвешчаны 2 лютага ў 10:00.

Храналогія суда над Уладзімірам Няронскім:

Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

"Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім

Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства