viasna on patreon

Брэст: Абвінавачаны ў крадзяжы рацыі ў амапаўца атрымаў два гады "хатняй хіміі"

2020 2020-12-23T11:31:02+0300 2020-12-23T11:31:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchurko-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Шчурко ў судзе.

Дзмітрый Шчурко ў судзе.

Суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 23 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе пра "скрадзенай рацыі" на акцыі пратэсту. Абвінавачаны Дзмітрый Шчурко быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 205 (Крадзеж) і атрымаў два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняя хімія").

Нагадаем, падчас нядзельнай акцыі ў Брэсце 20 верасня Дзмітрыя Шчурко паспрабавалі затрымаць трое чалавек без апазнавальных знакаў, у чорнай вопратцы і балаклавах. Мужчына пытаўся, якія падставы для затрымання і прасіў прадставіцца, на што атрымаў адказ: "Ляжаць, не рухацца!" з мацюкальнымі словамі. Людзі побач з Дзмітрыем сталі арганізоўвацца ў счэпку, завязалася бойка. Дзмітрыя "адбілі" пратэстоўцы, пасля чаго мужчына ўбачыў рацыю, якая ляжыць на зямлі. Ён яе падняў, "ні з якога падсумка не выхопліваў". Шчурко неаднаразова казаў на судзе, ён зрабіў гэта, каб далучыць дадзеную рацыю як рэчдок ў справе аб спробе яго выкрасці невядомымі.

Суд па справе аб "скрадзенай" міліцэйскай рацыі: пракурор запрасіў два гады "хіміі"

20 верасня 2020 года ў Брэсце была чарговая акцыя пратэсту. Каля 16 гадзін дня Дзмітрый Шчурко апынуўся ў эпіцэнтры падзей. А пасля стаў абвінавачаным па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса - "Крадзеж". За судовым працэсам сочыць "Берасцейская Вясна".

Справа “скрадзенай” у амапаўца рацыі: акалічнасці высвятляе суд

У Ленінскім судзе Берасця 9 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы 34-гадовага жыхара абласнога цэнтра Дзмітрыя Шчурко. Яго абвінавачваюць у крадзяжы міліцэйскай рацыі па ч.1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства