Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

13.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: навіны ад палітвязняў Мікалая Статкевіча і Зміцера Дашкевіча, якіх на мінулым тыдні наведалі адвакаты.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

06.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітвязня Зміцера Дашкевіча. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": кыргызскі эксперт Эркін Асаналіеў - пра ўзаемаадносіны народа, дяржавы і праваабаронцаў падчас мітынгаў пратэсту, калі кыргізы патрабавалі звяржэння прэзідэнта Бакіева.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

30.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: еўрадэпутат Марэк Мігальскі распачаў акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Статкевічам і Зміцерам Дашкевічам. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда - пра прэзентацыі дакументальнага фільма “Убыл по приговору”, што ладзяцца ў розных гарадах краіны.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

23.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: праваабаронцы - пра пераслед рэдакцыйнага калектыву папулярнага беларускамоўнага часопісу ARHE. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – кіраўнік аддзела краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Саша Кулаева.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

16.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - грамадскі актывіст і былы палітвязень Павел Вінаградаў. Ад пачатку бягучага году ён правёў пад адміністратыўнымі арыштамі сумарна больш за 30 сутак і таму ўмовы ўтрымання ў ЦІПе яму вельмі добра вядомыя.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

09.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - Паліна Сцепаненка, сцэнарыст цыклу тэлевізійных рэпартажаў і дакументальных фільмаў па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Яе фільм "Убыл по пріговору" прэзентуецца на гэтым тыдні з нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

18.09.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, кіраўнік групы маніторынгу СМІ падчас выбараў у Беларусі Алесь Анціпенка. “Праваабарончы каляндар”: Міжнародны дзень міру, які штогод адзначаецца 21 верасня пад эгідай ААН.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

28.08.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Рубрыка "Асоба. Дзяржава. Грамадства": доўгатэрміновая назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100 г. Менска Валянціна Свяцкая распавядае аб тым, як яна патрапіла пад прыцэл уладных структураў.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

21.08.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": гутарка з Аленай Красоўскай-Каспяровіч, намесніцай дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа”, пра магчымыя прычыны пераследу кіраўніцтва гэтай праваабарончай арганізацыі з боку сілавых структур.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

14.08.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Рубрыка "Асоба. Дзяржава. Грамадства": адзін з каардынатараў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч аналізуе матывы незадаволенасці Цэнтрвыбаркама працай незалежных назіральнікаў.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

07.08.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Рубрыка "Асоба. Дзяржава. Грамадства": кіраўнік Магілёўскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксей Колчын распавядае, якія крокі намераны распачаць магілёўскія праваабаронцы ў адказ на забарону гарадскімі ўладамі пікета да гадавіны зняволення кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага.

 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

31.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – грамадскі актывіст Іван Амельчанка, які адбыў чарговы адміністратыўны арышт і пры гэтым паспрабаваў вылучыцца кандыдатам у дэпутаты. Чарговы выпуск “Праваабарончага календара" прысвечаны новай даце, заснаванай міжнароднай грамадскасцю ў падтрымку праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

17.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – юрыст-праваабаронца Павел Сапелка, які каардынуе маніторынг пенітэнцыярнай сістэмы, распачаты Правабарончым цэнтрам “Вясна”. У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы, якім ААН абвесціла 18 ліпеня.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

10.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - старшыня рэспубліканскай Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Ён дзеліцца сваімі меркаваннямі наконт удзелу інвалідаў у выбарчым працэсе.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

19.06.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– вялікая страта ў беларускім праваабарончым руху – з жыцця пайшоў першы прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, адзін з заснавальнікаў аб'яднання "Прававая ініцыятыва", Барыс Звозскаў. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў аўтар вядомага перфомансу "Мусарок" Іван Амельчанка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства