12.06.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: суды над гарадзенцамі, якія змагаюцца за польскамоўнае навучанне ў сярэдняй школе №36. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": праваабаронца Алег Волчак - пра масіраваны ўціск з боку сілавых структураў. “Праваабарончы каляндар”: 12 чэрвеня – Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай.
29.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– практыка паўторных затрыманняў актывістаў “Маладога фронту” і фальсіфікацыя адміністратыўных спраў супраць іх. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца Андрэй Палуда.
15.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– інфармацыя пра чарговую галадоўку, якую абвесціў палітзняволены з Віцебска Сяргей Каваленка. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў актывіст Маладога фронту з Маладзечна Павел Сяргей. У “Праваабарончым календары” - Міжнародны дзень сям’і, што адзначаецца 15 траўня пад эгідай ААН.
08.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
На мінулым тыдні адбылася прэзентацыя фотаальбом “За права на выбар: Партрэты асуджаных”, прысвечанага падзеям Плошчы 2010 года. Рэдактар выдання Алена Лапцёнак распавядае пра стварэнне гэтага ўнікальнага фотаальбома.
24.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца з горада Мазыра Уладзімір Целяпун. Яго шлях у праваабарончую дзейнасць ляжаў праз абарону правоў ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.
17.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: вызваленьне двух палітвязняў - экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы Зьміцера Бандарэнкі. “Праваабарончы каляндар”: Міжнародны дзень Маці-Зямлі, які з 2010 году адзначаецца пад эгідай ААН 22 красавіка.
10.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: суды ў Гародні, Магілёве і Менску над грамадзянамі, якія па рэлігійных матывах адмовіліся прайсці абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак “падказваюць” уладам бяспройгрышныя крокі на шляху да свабодных і справядлівых выбараў.
03.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў сябра Рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека пры прэзідэнце Расеі Валянцін Гефтэр, які сустрэўся з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый Беларусі.
20.03.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: водгукі грамаскасці на расстрэльны крок беларускіх уладаў.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда - пра розныя аспекты вострай для беларускага грамадства праблемы.
13.03.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У рубрыцы “Падзея тыдня” – праблема незаконнага абмежаваньня выязду за межы Беларусі, зь якой сутыкнуліся некаторыя беларускія палітыкі і праваабаронцы. У рубрыцы “Асоба. Дзяржава. Грамадства” Валянцін Стэфановіч адкажа на закіды каардынацыйнай групы “За Волю”, якая лічыць, што спіс палітвязняў, складзены Праваабарончым цэнтрам "Вясна", няпоўны.
28.02.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: суд за бел-чырвона-белы сцяг – справа Сяргея Каваленкі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: гутарка з Наталляй Пінчук пра жыццё сям’і Алеся Бяляцкага пасля яго зняволення. “Праваабарончы каляндар”: 28 лютага – дзень памяці Улафа Пальмэ, чыё імя носіць прэмія за дасягненні ў праваабарончай дзейнасці.
21.02.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У рубрыцы “Падзея тыдня” – рэзалюцыя Еўрапейскага парламента, прынятая на мінулым тыдні па пытаньні сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”, стаў актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алесь Салдаценка.У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень роднай мовы, які прыпадае на 21 лютага.
14.02.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў стаў малады праваабаронца і грамадскі актывіст з Салігорску Аляксей Валабуеў. Ён распавядае пра тое, якім ён бачыць будучыню праваабарончага руху ў Беларусі і сваё месца ў ім.
24.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў. Падчас брыфінгу, прысьвечанага прэзентацыі штогадовага маніторынгу сітуацыі са свабодай асацыяцый размова ішла пра абмеркаваньне шматлікіх адмоваў у рэгістрацыі палітычным партыям, грамадскім ды рэлігійным аб’яднаньням.
10.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У рубрыцы “Падзея тыдня” – чарговая хваля надзвычайнай цікавасьці праваахоўных органаў да дзейнасьці моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”стала актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Марыя Касьян, якая распавяла пра палітычна матываваны адміністратыўны перасьлед сябраў сваёй арганізацыі.